Па́ставічы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Па́ставічы
Р. Па́ставіч
Па́ставічаў
Д. Па́ставічам
В. Па́ставічы
Т. Па́ставічамі
М. Па́ставічах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Паставічы (в.) 4/151; 8/304; 10/47

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́СТАВІЧЫ,

вёска ў Новадарожскім с/с Старадарожскага р-на Мінскай вобл., на аўтадарозе Старыя Дарогі—Бабруйск. Цэнтр калгаса. За 13 км на У ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 161 км ад Мінска. 740 ж., 298 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 12, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)