пасрэ́днічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Займацца пасрэдніцтвам, быць пасрэднікам.

П. у канфлікце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасрэ́днічаць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. пасрэ́днічаю пасрэ́днічаем
2-я ас. пасрэ́днічаеш пасрэ́днічаеце
3-я ас. пасрэ́днічае пасрэ́днічаюць
Прошлы час
м. пасрэ́днічаў пасрэ́днічалі
ж. пасрэ́днічала
н. пасрэ́днічала
Загадны лад
2-я ас. пасрэ́днічай пасрэ́днічайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час пасрэ́днічаючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасрэ́днічаць несов. посре́дничать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасрэ́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Займацца пасрэдніцтвам, быць пасрэднікам (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасрэ́днічаць vermítteln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

посре́дничать несов., разг. пасярэ́днічаць, пасрэ́днічаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

go-between [ˈgəʊbɪˌtwi:n] n. пасрэ́днік;

act as a go-between пасрэ́днічаць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ТЫЛЬЗІ́ЦКІ МІР 1807,

мірны дагавор паміж Расіяй і Францыяй, які завяршыў руска-пруска-французскую вайну 1806—07. Падпісаны 7 ліп. ў г. Тыльзіт (цяпер г. Савецк Калінінградскай вобл. Расіі) у выніку асабістых перагавораў паміж імператарамі Аляксандрам I і Напалеонам I. Паводле Т.м. Прусія страчвала амаль палавіну сваёй тэрыторыі: на адабраных у яе землях утвараліся Вестфальскае каралеўства і Варшаўскае герцагства; Беластоцкая вобласць адыходзіла да Расіі; Данцыг (цяпер Гданьск) абвяшчаўся вольным горадам. Расія абавязвалася спыніць вайну з Турцыяй і пасрэднічаць у мірных перагаворах паміж Францыяй і Вялікабрытаніяй. Францыя абавязвалася выступіць пасрэднікам паміж Расіяй і Турцыяй. Расія далучалася да накіраванай супраць Вялікабрытаніі кантынентальнай блакады і прызнавала суверэнітэт Францыі над Іанічнымі астравамі, абавязвалася вывесці войскі з Дунайскіх княстваў. Т.м. ускладніў міжнар. і эканам. становішча Расіі, выклікаў руска-англійскую вайну на моры 1807—12. Дзейнічаў да вайны 1812.

т. 16, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

vermítteln vt

1) пасрэ́днічаць, быць пасрэ́днікам (у чым-н.);

éinen Kauf ~ пасрэ́днічаць пры ку́плі

2) садзе́йнічаць, спрыя́ць (чаму-н.)

3) перадава́ць, перака́зваць;

ein Erlébnis ~ падзялі́цца перажыва́ннем

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)