паспяхо́васць, -і, ж.

1. гл. паспяховы.

2. Ступень засваення вучнямі ведаў.

Павысіць п.

Высокая п. навучэнцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паспяхо́васць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. паспяхо́васць
Р. паспяхо́васці
Д. паспяхо́васці
В. паспяхо́васць
Т. паспяхо́васцю
М. паспяхо́васці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паспяхо́васць ж.

1. успе́шность;

2. успева́емость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспяхо́васць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць паспяховага. Паспяховасць аднаўлення лесасек дубам у вялікай ступені залежыць ад працягласці часу паміж момантам рубкі і папярэднім ураджайным годам жалудоў. «Весці».

2. Ступень засваення вучнямі ведаў. Для таго, каб павысіць паспяховасць у класе, мы стварылі гурткі ўзаемадапамогі. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспяхо́васць ж. Fórtschritte pl; Léistungen pl; schúlische Léistungen (у школе);

ацэ́нка паспяхо́васці die Beúrteilung der schúlischen Léistungen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паспяхо́вы, -ая, -ае.

Які заключае ў сабе поспех, удалы.

Паспяховае асваенне тэхнікі.

Паспяхова (прысл.) выканаць абавязацельствы.

|| наз. паспяхо́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успева́емость паспяхо́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

успе́шность паспяхо́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непаспяхо́васць, ‑і, ж.

Дрэнная паспяховасць у вучэбных занятках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

skuteczność

ж. паспяховасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)