пасо́хлы, -ая, -ае.

1. Які стаў сухім, страціў вільгаць; які перасох (пра вусны).

2. Які завяў, засох ад неспрыяльных умоў.

Пасохлая трава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасо́хлы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пасо́хлы пасо́хлая пасо́хлае пасо́хлыя
Р. пасо́хлага пасо́хлай
пасо́хлае
пасо́хлага пасо́хлых
Д. пасо́хламу пасо́хлай пасо́хламу пасо́хлым
В. пасо́хлы (неадуш.)
пасо́хлага (адуш.)
пасо́хлую пасо́хлае пасо́хлыя (неадуш.)
пасо́хлых (адуш.)
Т. пасо́хлым пасо́хлай
пасо́хлаю
пасо́хлым пасо́хлымі
М. пасо́хлым пасо́хлай пасо́хлым пасо́хлых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пасо́хлы

1. посо́хший, засо́хший;

2. вы́сохший, просо́хший;

3. иссо́хший;

1-3 см. пасо́хнуць 2-4

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасо́хлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зрабіўся, стаў сухім, страціўшы вільгаць. // Які перасох (пра вусны). Пасохлыя ад смагі губы.

2. Які завяў, засох ад неспрыяльных умоў. На шмат кіламетраў цягнуліся бязводныя, высушаныя гарачым ліпеньскім сонцам палі — іржышча з невялікімі сціртамі, пасохлая белая кукуруза... Шамякін. Навалілася хмара дымная, Цёмная, неабдымная.. Маці глянула, ціха вохнула: — Ажывуць мае грады пасохлыя! Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасо́хлы vertrcknet; usgetrocknet;

пасо́хлае адзе́нне usgetrocknete Klidung; verdrrt (засохлы);

пасо́хлая трава́ verdrrtes Gras

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

посо́хший пасо́хлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пересо́хлый разг.

1. перасо́хлы;

2. пасо́хлы;

3. перасо́хлы; см. пересо́хнуть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасмя́глы і пасма́глы, ‑ая, ‑ае.

Перасохлы (пра губы, рот). Пад вачыма ў Андрэя — чорныя кругі, а губы пасмяглыя, з белым налётам па кутках. Новікаў. // Пасохлы ад недахопу вільгаці і ад празмернага сонца. Стаяла засуха. Яравыя гарэлі на корані, а жыта, пасмяглае, нізкарослае, было пустое. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчаці́ніцца, ‑ніцца; незак.

Падымацца ўгору, уставаць тарчма. Гэта быў стары дзед з жоўтым, як воск, тварам, на якім шчацінілася сівая няголеная барада. Арабей. // перан. Стаяць шчаціннем, нагадваць сабой шчацінне. Крыху зводдаль, ад лесу, шчацініўся малады хвойнічак. Ваданосаў. На мурожных грудах чарнеў пасохлы дзяцельнік і малачайнік, шчацініўся рэдкі сівец. С. Александровіч. // перан. Быць пакрытым чым‑н. калючым, што нагадвае сабой шчацінне. Палеткі шчацініліся калючым іржэўнікам. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)