пасмакава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасмаку́ю пасмаку́ем
2-я ас. пасмаку́еш пасмаку́еце
3-я ас. пасмаку́е пасмаку́юць
Прошлы час
м. пасмакава́ў пасмакава́лі
ж. пасмакава́ла
н. пасмакава́ла
Загадны лад
2-я ас. пасмаку́й пасмаку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час пасмакава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасмакава́ць сов.

1. посмакова́ть;

2. попро́бовать, отве́дать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасмакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак.

1. што. Папрабаваць на смак, пакаштаваць. Потым.. [Апанас] узяў лыжку, пасмакаваў боршч. Савіцкі. Людзі пасмакуюць тое пойла, ды шусь міску пад плот. С. Александровіч. // Са смакам з’есці што‑н. Добра было спакваля, не спяшаючыся, пасмакаваць тую лусту. Даніленка.

2. Смакаваць некаторы час. Паверыў Вэня ці не, Сашка не цікавіўся дазнацца, яму важна было пасмакаваць рамантычныя дэталі падзей. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасмакава́ць ’паспрабаваць на смак’ (Касп.). Да смак (гл.). Паводле тэрыторыі пашырэння (Віцебшчына) можна меркаваць аб кальцы з літ. paskanáuti ’тс’ < skõnis ’смак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

посмакова́ть сов. пасмакава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасмакава́ць

пасмакаваць усё, многае’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перасмаку́ю перасмаку́ем
2-я ас. перасмаку́еш перасмаку́еце
3-я ас. перасмаку́е перасмаку́юць
Прошлы час
м. перасмакава́ў перасмакава́лі
ж. перасмакава́ла
н. перасмакава́ла
Загадны лад
2-я ас. перасмаку́й перасмаку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час перасмакава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

предвкуси́ть сов. пасмакава́ць напе́рад, адчу́ць (смак) напе́рад; паце́шыцца напе́рад; прадчу́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)