паслу́шны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паслу́шны паслу́шная паслу́шнае паслу́шныя
Р. паслу́шнага паслу́шнай
паслу́шнае
паслу́шнага паслу́шных
Д. паслу́шнаму паслу́шнай паслу́шнаму паслу́шным
В. паслу́шны (неадуш.)
паслу́шнага (адуш.)
паслу́шную паслу́шнае паслу́шныя (неадуш.)
паслу́шных (адуш.)
Т. паслу́шным паслу́шнай
паслу́шнаю
паслу́шным паслу́шнымі
М. паслу́шным паслу́шнай паслу́шным паслу́шных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паслу́шны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і паслухмяны. Я быў хлопец паслушны і любіў, калі мяне за гэта хвалілі. Колас. Я адзін, трэці дзень Мне паслушны плугі. Нядзведскі. Іду, мая мара, Паслушны табе — Я ў буднях жыцця сапраўды прытупеў. Чарнушэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прытупе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм. Тое, што і прытупіцца. Іду, мая мара, Паслушны табе — Я ў буднях жыцця сапраўды прытупеў. Чарнушэвіч. Яшчэ.. не прытупела дзявочае гора. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слухмя́ныпаслушны’ (Нас., Касп., Растарг., Байк. і Некр.). Параўн. укр. слухмʼя́ний ‘тс’. Карскі (2–3, 43) мяркуе пра запазычанне з украінскай, дзе вядомы варыянт слухня́ний ‘тс’, параўн. слуха́вы ‘тс’ (Нас.). Да словаўтварэння параўн. руцьмя́ны, ціхмя́ны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гало́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы; Р мн. ‑ловак; ж.

1. Памянш.-ласк. да галава (у 1, 6 знач.). Дзіцячая галоўка. Галоўка сыру.

2. Шарападобны плод, шарападобнае або прадаўгаватае суквецце некаторых раслін. Галоўка маку. Галоўка дзьмухаўца. □ Красаваліся буйныя малінавыя галоўкі канюшыны. Мележ. // Пра клубень цыбулі, качан капусты. Сама зямля без гною тлуста, І надта родзіцца капуста: З вядро галоўкі вырастаюць. Колас. // звычайна мн. (гало́ўкі, ‑ловак). Плады, каробачкі лёну. Лянок, паслушны лёгкаму ветру з усходу, кланяецца сваёй гаспадыні, пашумліваючы спелымі галоўкамі. Кулакоўскі.

3. Патоўшчаная канцавая частка чаго‑н. Галоўка бедранай косці. Галоўка запалкі. Галоўка цвіка.

4. толькі мн. (гало́ўкі, ‑ловак). Пярэдняя частка саней. Пакласці сена ў галоўкі. □ Бацька хутка ўлажыў дровы — крыху вышэй за галоўкі — перавязаў вяроўкаю за развалкі. Мыслівец.

5. толькі мн. (гало́ўкі, ‑ловак). Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні. Паставіць у ботах новыя галоўкі. □ Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі з траскучай карабацістай скуры. Навуменка.

•••

Баявая галоўка — тое, што і боегалоўка.

Гладзіць па галоўцы каго гл. гладзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)