паслухмя́ны, -ая, -ае.

Такі, які слухаецца, пакорны.

П. хлопчык.

|| наз. паслухмя́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паслухмя́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паслухмя́ны паслухмя́ная паслухмя́нае паслухмя́ныя
Р. паслухмя́нага паслухмя́най
паслухмя́нае
паслухмя́нага паслухмя́ных
Д. паслухмя́наму паслухмя́най паслухмя́наму паслухмя́ным
В. паслухмя́ны (неадуш.)
паслухмя́нага (адуш.)
паслухмя́ную паслухмя́нае паслухмя́ныя (неадуш.)
паслухмя́ных (адуш.)
Т. паслухмя́ным паслухмя́най
паслухмя́наю
паслухмя́ным паслухмя́нымі
М. паслухмя́ным паслухмя́най паслухмя́ным паслухмя́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паслухмя́ны послу́шный, поко́рный;

~нае дзіця́ — послу́шный ребёнок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паслухмя́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які слухаецца каго‑н.; пакорны. Марцінава жонка Анэта была ціхая, паслухмяная жанчына. Бывала, нідзе не пачуеш яе голасу, ні дома, ні на вуліцы. Чарнышэвіч. Пятрок самы паслухмяны ў брыгадзе работнік. Ракітны. А разумны, паслухмяны конь сам і дарогу выбіраў, сам, без падгону, дзе трушком бег, дзе клыпаў памалу. Хомчанка. // Які лёгка падпарадкоўваецца жаданню, волі каго‑н. Не вельмі паслухмяныя пальцы пані Генавефы самаахвярна гоцалі па клавішах. Брыль. І мая паслухмяная настрою памяць адразу ж замест новага дасціпнага паркану ставіць стары частакол. Васілевіч. // перан. Які лёгка прыводзіцца ў дзеянне, лёгка паддаецца апрацоўцы; падатлівы. Майстар пачаў тлумачыць, што трэба рабіць, каб станок быў паслухмяны. Шахавец. А скора паслухмяныя машыны святло сваё адсюль дадуць акрузе. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паслухмя́ны ’пакорны’, ’які слухаецца каго-н.’ (КЭС, лаг.; паўн.-усх., КЭС; віл., Сл. ПЗБ; Касп.). Карскі (2–3, 43) вылучае тут суфікс ‑мʼан‑ і прыводзіць яшчэ адзін прыклад руцʼмʼаны ’які з руты’ (Кліх). Аднак Мартынаў (вусн. паведамл.) мяркуе, што ‑мʼ‑ узыходзіць да ‑нʼ‑паслухмяны, якое магло б паходзіць з паслу́хныйпаслухмяны’ (Бяльк.). Параўн. таксама ўкр. послухня́нийпаслухмяны’, послухня́нство ’паслушэнства’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паслухмя́на прысл., паслухмя́ны gehrsam; flgsam (звычайна пра дзяцей і жывёл); rtig (пра дзяцей)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паслухмяны, слухмяны, паслужлівы, пакорлівы, пакорны, падатлівы, падаткі; пакладзісты (разм.); шаўковы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

послу́шный паслухмя́ны, слухмя́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ціхмя́ны, -ая, -ае.

Паслухмяны, пакорлівы, лагодны.

|| наз. ціхмя́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слухмя́ны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і паслухмяны.

|| наз. слухмя́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)