пасле́давы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пасле́давы пасле́давая пасле́давае пасле́давыя
Р. пасле́давага пасле́давай
пасле́давае
пасле́давага пасле́давых
Д. пасле́даваму пасле́давай пасле́даваму пасле́давым
В. пасле́давы (неадуш.)
пасле́давага (адуш.)
пасле́давую пасле́давае пасле́давыя (неадуш.)
пасле́давых (адуш.)
Т. пасле́давым пасле́давай
пасле́даваю
пасле́давым пасле́давымі
М. пасле́давым пасле́давай пасле́давым пасле́давых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасле́давы анат. после́довый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасле́давы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паследу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасле́д, -у, ДМ -дзе, м.

Абалонка плода ў цяжарных.

|| прым. пасле́давы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

после́довый анат. пасле́давы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

РО́ДЫ ў чалавека,

фізіялагічны працэс заканчэння цяжарнасці, пры якім нараджаецца плод з усімі дадатковымі эмбрыянальнымі ўтварэннямі (плацэнтай, абалонкамі, каляплоднымі водамі). Адбываюцца пры ўзаемадзеянні родавых сіл (схваткі, патугі) з плодам у перыяд праходжання яго па родавых шляхах. Адрозніваюць Р. тэрміновыя (38—41 тыдзень цяжарнасці), заўчасныя (22—37 тыдняў), запозненыя (пасля 42-га тыдня цяжарнасці). Пры нармальных Р. плод праходзіць праз родавыя шляхі ў падоўжным размяшчэнні галоўкай, значна радзей тазам уніз. Паталаг. Р. бываюць ад змен родавых шляхоў, хвароб цяжарных, анамалій плода і яго размяшчэння (папярочнае), расстройстваў родавых сіл (слабыя, нерытмічныя і інш). Паталаг. Р. з выкарыстаннем хірург. спосабаў нараджэння дзіцяці (гл. Кесарава сячэнне) наз. аперацыйнымі. Р. падзяляюць на перыяды: першы — перыяд раскрыцця (раскрываецца шыйка маткі, плод паступальна рухаецца ад схватак, разрываецца плодны пузыр, выходзяць каляплодныя воды); другі — перыяд выгнання (плод выганяецца з дапамогай патуг); трэці — перыяд паследавы (паслед і яго абалонкі выдаляюцца ад схватак і патуг). Працягласць першых Р. 8—12 гадз, паўторных 6—10 гадз. Ускладненні Р.: траўматызм жанчыны і плода, крывацёк і інш. (гл. Родавая траўма нованароджаных). Прымаюць Р. ў радзільных дамах.

В.​І.​Дуда.

т. 13, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)