пасла́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пасцялю́ся пасце́лемся
2-я ас. пасце́лешся пасце́лецеся
3-я ас. пасце́лецца пасце́люцца
Прошлы час
м. пасла́ўся пасла́ліся
ж. пасла́лася
н. пасла́лася
Загадны лад
2-я ас. пасцялі́ся пасцялі́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час пасла́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

пасла́цца гл. слацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасла́цца сов.

1. простере́ться;

2. разг. (приготовить себе постель) постла́ться, постели́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пасла́цца, ‑сцялюся, ‑сцелешся, ‑сцелецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пралегчы, размясціцца на вялікай прасторы. Дарогі вы шасейныя, Шчаслівыя дарогі, Істужкамі паслаліся На нашыя разлогі. Купала. Сядзіць Аўдуля за стырном, Пад сонцам вочы жмурыць. Абшар паслаўся перад ёй, Дзе ўсё з маленства люба: Лагчынкі, Камень пад гарой. Калачынскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняць месца ў прасторы; распаўсюдзіцца па паверхні чаго‑н. Туман паслаўся над лугам. □ Калі ж на вербах невысокі! Паслаўся лёгкі жоўты пух, — Дала яму [Сымонку] бяроза соку, Пасля даў шчаўя цёплы луг. Бялевіч.

3. Разм. Падрыхтаваць, паслаць сабе пасцель. Надзі яшчэ не было дома, Якаў паслаўся на сваёй канапцы і лёг. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасла́цца разм (падрыхтавацца да начлегу) sich (D) das Bett mchen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

сла́цца, сцялю́ся, сце́лешся, сце́лецца; сцялі́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ляжаць, распаўсюджвацца па паверхні або над паверхняй чаго-н.

Сцелецца ў лузе густы туман.

Травы сцелюцца мяккім дываном.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Расці, распасціраючы галіны па паверхні чаго-н.

Галіны вярбы слаліся амаль па самай зямлі.

3. Слаць сабе пасцель.

Пара слацца і спаць.

Лістам слацца (слаць) (разм.) — выдыгаць перад кім-н., падлізвацца да каго-н., лісліва дагаджаць каму-н. з карыслівай мэтай.

|| зак. пасла́цца, -сцялю́ся, -сце́лешся, -сце́лецца; -сцялі́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

постели́ться прост. пасла́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)