паскіда́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паскіда́ю паскіда́ем
2-я ас. паскіда́еш паскіда́еце
3-я ас. паскіда́е паскіда́юць
Прошлы час
м. паскіда́ў паскіда́лі
ж. паскіда́ла
н. паскіда́ла
Загадны лад
2-я ас. паскіда́й паскіда́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час паскіда́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паскіда́ць сов. (о многом, о многих)

1. (с чего) сбро́сить, ски́нуть;

2. (в одно место) ски́нуть;

3. (одежду и т.п.) сбро́сить, ски́нуть, снять

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паскіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паскі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Скінуць усё, многае або ўсіх, многіх.

Хлопцы паскідалі адзенне і хутчэй у возера.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паскіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Скінуць усё, многае або ўсіх, многіх. Хлопцы паскідалі рукзакі, адзенне і адзін за адным кінуліся ў возера. Сіняўскі. Вацяны сёлета адразу варажылі на сухое лета: паскідалі з гнязда малых — аж двое. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паскі́дваць сов., см. паскіда́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паскіда́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад паскідаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посбра́сывать сов., разг. паскіда́ць, паскі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

посброса́ть сов., разг. паскіда́ць, паскі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поскида́ть сов., прост. паскіда́ць, паскі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поски́дывать сов., разг. паскіда́ць, паскі́дваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)