паско́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паско́ру паско́рым
2-я ас. паско́рыш паско́рыце
3-я ас. паско́рыць паско́раць
Прошлы час
м. паско́рыў паско́рылі
ж. паско́рыла
н. паско́рыла
Загадны лад
2-я ас. паско́р паско́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час паско́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паско́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

1. Зрабіць больш хуткім.

П. крок.

П. апрацоўку дэталей.

2. Наблізіць надыход чаго-н.

П. ад’езд.

|| незак. паскара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паскарэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паско́рыць сов., в разн. знач. уско́рить;

п. рух — уско́рить движе́ние;

п. вы́хад кні́гі — уско́рить вы́ход кни́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паско́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

1. Зрабіць больш хуткім. Тут вельмі борзда вечарэе, Давай, зямляк, паскорым крок! Глебка. Дывінец слухаў дырэктара, а сам думаў над тым, як бы паскорыць апрацоўку дэталей. Асіпенка.

2. Наблізіць надыход чаго‑н. Паскорыць прыезд. □ Іх [партызан] мужная гібель паскорыла прыход светлага дня, і кожны з жывых у глыбокай пашане схіляў галаву перад імі. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паско́рыць

1. beschlunigen vt;

паско́рыць якую-н. спра́ву ine Sche beschlunigen;

2. (наблізіць термін і г. д.) beschluningen vt, näher rücken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

паскорыць, прыспешыць, прыспяшыць, падагнаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

убыстри́ть сов. паско́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уско́рить сов. паско́рыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паскарэ́нне, -я, н.

1. гл. паскорыцца, паскорыць.

2. У фізіцы: велічыня хуткасці руху за адзінку часу.

Адзінка паскарэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паско́раны в разн. знач. уско́ренный; см. паско́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)