паско́рана
прыслоўе, утворана ад прыметніка
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| паско́рана |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паско́рана нареч. уско́ренно
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паско́рана-рытмі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
паско́рана-рытмі́чны |
паско́рана-рытмі́чная |
паско́рана-рытмі́чнае |
паско́рана-рытмі́чныя |
| Р. |
паско́рана-рытмі́чнага |
паско́рана-рытмі́чнай паско́рана-рытмі́чнае |
паско́рана-рытмі́чнага |
паско́рана-рытмі́чных |
| Д. |
паско́рана-рытмі́чнаму |
паско́рана-рытмі́чнай |
паско́рана-рытмі́чнаму |
паско́рана-рытмі́чным |
| В. |
паско́рана-рытмі́чны (неадуш.) паско́рана-рытмі́чнага (адуш.) |
паско́рана-рытмі́чную |
паско́рана-рытмі́чнае |
паско́рана-рытмі́чныя (неадуш.) паско́рана-рытмі́чных (адуш.) |
| Т. |
паско́рана-рытмі́чным |
паско́рана-рытмі́чнай паско́рана-рытмі́чнаю |
паско́рана-рытмі́чным |
паско́рана-рытмі́чнымі |
| М. |
паско́рана-рытмі́чным |
паско́рана-рытмі́чнай |
паско́рана-рытмі́чным |
паско́рана-рытмі́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
уско́ренно нареч. паско́рана;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
галагене́з, ‑у, м.
Тэорыя эвалюцыі, паводле якой кожны від у межах свайго арэала падзяляецца на два віды, адзін з якіх развіваецца паскорана, а другі замаруджана.
[Ад грэч. hólos — увесь і génesis — паходжанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паско́раны
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
паско́раны |
паско́раная |
паско́ранае |
паско́раныя |
| Р. |
паско́ранага |
паско́ранай паско́ранае |
паско́ранага |
паско́раных |
| Д. |
паско́ранаму |
паско́ранай |
паско́ранаму |
паско́раным |
| В. |
паско́раны (неадуш.) паско́ранага (адуш.) |
паско́раную |
паско́ранае |
паско́раныя (неадуш.) паско́раных (адуш.) |
| Т. |
паско́раным |
паско́ранай паско́ранаю |
паско́раным |
паско́ранымі |
| М. |
паско́раным |
паско́ранай |
паско́раным |
паско́раных |
Кароткая форма: паско́рана.
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
РЭА́КЦЫЯ АСЯДА́ННЯ ЭРЫТРАЦЫ́ТАЎ, скорасць асядання эрытрацытаў (РАЭ, САЭ),
паказчык, які адлюстроўвае змены фіз.-хім. уласцівасцей крыві; вымяраецца велічынёй слупа плазмы крыві, што вызваляецца ад эрытрацытаў пры іх асяданні ў цытратнай сумесі (звычайна за 1 гадз). Выкарыстоўваецца ў дыягностыцы захворванняў. Паскорана асядаюць эрытрацыты пры запаленчых і інфекц. працэсах, рэзкае паскарэнне (да 70—80 мм за гадзіну) сведчыць аб злаякасных новаўтварэннях, нырачных захворваннях. Запаволенне РАЭ бывае пры сардэчнай дэкампенсацыі, павелічэнні вязкасці крыві і інш.
т. 13, с. 534
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАСНЁЎСКАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ 1870 у Францыі,
буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Францыі, якая знішчыла Другую імперыю і абвясціла рэспубліку. Падрыхтавана працяглым крызісам банапартысцкага рэжыму, паскорана паражэннямі франц. войск у франка-прускай вайне 1870—71. Непасрэдны штуршок — паражэнне пад Седанам і здача ў палон Напалеона III з арміяй (2 вер. 1870). 4 вер. паўстанцы Парыжа ўварваліся ў Бурбонскі палац і дамагліся ад Заканад. корпуса звяржэння дынастыі Бурбонаў. У той жа дзень у ратушы абвешчана рэспубліка. Перамога працоўных была выкарыстана буржуазіяй, якая узурпіравала ўладу; прадстаўнікі рэв. дэмакратыі ва ўрад не трапілі. Вераснёўская рэвалюцыя дала пачатак Трэцяй рэспубліцы ў Францыі.
т. 4, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галагене́з1
(ад гр. holos = увесь + -генез)
тэорыя эвалюцыі. паводле якой кожны від у межах свайго арэала падзяляецца на два віды, прычым адзін развіваецца паскорана, а другі замаруджана.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПААЗЕ́РСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ, валдайскае зледзяненне, вістуліянскае зледзяненне,
апошняе зледзяненне на тэр. Беларусі ў плейстацэне. Доўжылася па розных ацэнках 105 ці 85 тыс. гадоў ад муравінскага міжледавікоўя да галацэну. Было самым халодным сярод плейстацэнавых зледзяненняў. Складалася з трох этапаў — анагляцыялу (раннеледавікоўя), пленігляцыялу (сярэдне- ці ўласна ледавікоўя) і катагляцыялу (позналедавікоўя). На працягу анагляцыялу адбывалася паступовая (з «цёплымі» інтэрстадыяльнымі перапынкамі) змена міжледавіковага клімату на перыгляцыяльны. Пленігляцыял, у якім панавала шматгадовая мерзлата і інш. крыягенныя з’явы, завяршыўся пашырэннем на тэр. Беларусі мацерыковага ледавіка (да паўд. мяжы Беларускага Паазер’я). Ледавік пакінуў пасля сябе свежы марэнны рэльеф і тоўшчу адкладаў сярэдняй магутнасцю каля 15 м. У катагляцыяле паскорана-рытмічнае пацяпленне прывяло да канчатковага знікнення пахаванага (мёртвага) лёду, шматгадовай мерзлаты і інш. прыкмет зледзянення. З адкладамі П.з. звязаны многія радовішчы жвіру, пяску, гліны.
А.Ф.Санько.
т. 11, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)