пасе́яцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пасе́ецца пасе́юцца
Прошлы час
м. пасе́яўся пасе́яліся
ж. пасе́ялася
н. пасе́ялася
Дзеепрыслоўе
прош. час пасе́яўшыся

Крыніцы: piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасе́яцца, ‑сеецца; зак.

1. Упасці, трапіць у зямлю і прарасці. З альшэўнікам тут пасеяліся маладыя рабіны, і цяпер ім цяжка ад сваіх ягад. Пташнікаў.

2. перан. Узнікнуць, узбудзіцца ў кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасява́цца, ‑аецца; зак.

Насеяцца, пасеяцца ў вялікай колькасці або ў многіх месцах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́яцца, ‑сеюся, ‑сеешся, ‑сеецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пасеяцца. Кожную вясну адскоквае на пасеках .. малады сасняк, што сам насеяўся за вайну. Пташнікаў. // Нападаць густа, раўнамерна. Усюды насеяўся пыл.

2. Разм. Стаміцца, наравіцца сеючы; уволю, доўга пасеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)