пасве́чаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пасве́чаны пасве́чаная пасве́чанае пасве́чаныя
Р. пасве́чанага пасве́чанай
пасве́чанае
пасве́чанага пасве́чаных
Д. пасве́чанаму пасве́чанай пасве́чанаму пасве́чаным
В. пасве́чаны (неадуш.)
пасве́чанага (адуш.)
пасве́чаную пасве́чанае пасве́чаныя (неадуш.)
пасве́чаных (адуш.)
Т. пасве́чаным пасве́чанай
пасве́чанаю
пасве́чаным пасве́чанымі
М. пасве́чаным пасве́чанай пасве́чаным пасве́чаных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пасве́чаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пасве́чаны пасве́чаная пасве́чанае пасве́чаныя
Р. пасве́чанага пасве́чанай
пасве́чанае
пасве́чанага пасве́чаных
Д. пасве́чанаму пасве́чанай пасве́чанаму пасве́чаным
В. пасве́чаны (неадуш.)
пасве́чанага (адуш.)
пасве́чаную пасве́чанае пасве́чаныя (неадуш.)
пасве́чаных (адуш.)
Т. пасве́чаным пасве́чанай
пасве́чанаю
пасве́чаным пасве́чанымі
М. пасве́чаным пасве́чанай пасве́чаным пасве́чаных

Кароткая форма: пасве́чана.

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МАЦЕ́Й З МЕ́ХАВА, Мехавіта (Maciej z Miechowa, Miechowita; сапр. Карпіга Мацей; каля 1457, ц. Мехаў, Польшча — 8.9.1523),

польскі гісторык, урач, географ, астролаг. Праф. (з 1485) і рэктар (1501—19) Кракаўскай акадэміі. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі (1474—78), ун-тах Падуі і Балонні (1483—85). У 1507 пасвечаны ў духоўны сан. У якасці ўрача запрашаўся на каралеўскі і магнацкія двары. Займаўся астралогіяй, прыпісваў яе ўплыў на ход гіст. падзей. Аўтар «Трактата пра дзве Сарматыі» (1517) — першага ў еўрап. пісьменстве геагр.-этнагр.-гістарычнага апісання зямель паміж Віслай і Донам (у т. л. беларускіх) і далей да паўд. ўзбярэжжа Каспійскага мора. Яго «Польская хроніка» (1519) уключае пераказ «Гісторыі Польшчы» Я.Длугаша (да 1480) і арыгінальнае апісанне далейшых падзей (да 1506). У 1521 «Хроніка» была канфіскавана з-за наяўнасці ў ёй крытычных заўваг пра тагачасную пануючую дынастыю Ягелонаў і перавыдадзена са зменамі. Аўтар эпідэміялагічнага даведніка (1508) і папулярнай працы па гігіене і дыетыцы (1522).

Літ.:

Maciej z Miechowa, 1457—1523: Historyk, geograf, lekarz, organizator nauki. Wrocław, 1960;

Hajdukiewicz L. Biblioteka Macieja z Miechowa. Wrocław, 1960.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 10, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)