па́рыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́рыя па́рыі
Р. па́рыі па́рый
Д. па́рыю па́рыям
В. па́рыю па́рый
Т. па́рыем па́рыямі
М. па́рыю па́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́рыя

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. па́рыя па́рыі
Р. па́рыі па́рый
Д. па́рыі па́рыям
В. па́рыю па́рый
Т. па́рыяй
па́рыяю
па́рыямі
М. па́рыі па́рыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

па́рыя м. и ж., прям., перен. па́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́рыя

(ад таміл. parajjan = назва касты)

1) чалавек, які належыць да касты «парайян», адной з ніжэйшых каст «недатыкальных» у Паўд. Індыі;

2) перан. прыніжаная, бяспраўная асоба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

outcast [ˈaʊtkɑ:st] n. выгна́ннік, па́рыя; выгна́нніца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

па́рия прям., перен. па́рыя, -рыі м. и ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

leper [ˈlepə] n.

1. пракажо́ны; пракажо́ная

2. па́рыя; чалаве́к, яко́га ўсе пазбяга́юць, цура́юцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pariah

[pəˈraɪə]

n.

1) ізго́й -я, выгна́нец -ца m

2) па́рыяm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

untouchable

[ʌnˈtʌtʃəbəl]

1.

adj.

1) недатыка́льны

2) непару́шны, некрана́льны (запа́с)

2.

n.

1) асо́ба з найніжэ́йшай ка́сты

2) Figur. падо́нак грама́дзтва, па́рыяm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АРЫНО́КСКІ НАФТАГАЗАНО́СНЫ БАСЕ́ЙН,

у межах Усходняй Венесуэлы, дзяржавы Трынідад і Табага (востраў Трынідад і яго атлантычны шэльф), акваторыі заліва Парыя. Плошча 223 тысяч км². Пошук нафты з 1866, распрацоўка з 1909.

Пачатковыя прамысловыя запасы 3049,3 млн. т нафты і 1675,2 млрд. м³ газу. Прадукцыйныя гарызонты на глыбіні ад 85 да 5100 м. Шчыльнасць нафтаў 766—1044 кг/м³. У паўночнай частцы басейна — газавыя і газакандэнсатныя радовішчы. Асноўныя цэнтры перапрацоўкі: Пуэрта-ла-Крус, Эль-Паліта (Венесуэла), Пуэнт-а-П’ер (Трынідад і Табага).

т. 2, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)