па́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

1. гл. парыць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

3. Знаходзіцца ў вельмі цёплым, гарачым памяшканні або быць надта цёпла апранутым (разм.).

4. перан., над чым і без дап. Тое, што і пацець (у 3 знач.; разм.).

П. над задачай.

|| зак. папары́цца, -руся, -рышся, -рыцца (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́рыцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. па́руся па́рымся
2-я ас. па́рышся па́рыцеся
3-я ас. па́рыцца па́рацца
Прошлы час
м. па́рыўся па́рыліся
ж. па́рылася
н. па́рылася
Загадны лад
2-я ас. па́рся па́рцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час па́рачыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пары́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пары́ецца пары́юцца
Прошлы час
м. пары́ўся пары́ліся
ж. пары́лася
н. пары́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пары́цца сов. (о животных) поры́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Варыцца ў закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

2. Мыцца ў гарачай лазні з парай. Лазня была прасторная і выгодная. Адна палавіна была адведзена для раздзявальн[і], а ў другой мыліся і парыліся. Колас. Цікава.. [Людвіку] было паглядзець, што за лазня ў беларускай вёсцы і як у ёй трэба парыцца. Кулакоўскі.

3. Разм. Знемагаць, знясільвацца ад духаты, ад спякоты. Баравінчане не надта горача выказваліся за пабудову і не надта горача супярэчылі, хоць гадзіны дзве парыліся ў кажухах. Сташэўскі. З усіх, хто ў зале, бадай адзін.. [Веньямін] парыцца ў чорным пінжаку з вялікімі адвіслымі лацканамі. Навуменка. // перан. Доўга і старанна працаваць над чым‑н., што не ўдаецца. Парыцца над задачай. // перан. Марнавацца, пакутаваць. [Калатухін:] У цябе б, Сізоў, павінна быць светла. Вырваўся так удала! Іншыя там парацца на губе! Мележ.

4. Вылучаць пару пад уздзеяннем цяпла на што‑н. халоднае. Учора дождж.. прайшоў. Парыцца на сонцы вуліца. Колас. Парыцца зямля, — неяк летуценна кажа Пятрок. — Самая пара сеяць. Хадановіч.

5. Зал. да па́рыць (у 1–5 знач.).

пары́цца, ‑ры́юся, ‑ры́ешся, ‑ры́ецца; зак.

Рыцца некаторы час. Падбяжыць [Бадзюля], адкіне дзверцы, прысядзе, парыецца на ніжняй паліцы, зноў устане і курыць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рыцца

1. (у лазні) ein Dmpfbad nhmen*; im Dmpfbad schwtzen;

2. (пацець) schwtzen vi; перан (над чым) schwtzen vi (über A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

па́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. каго-што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г.д.).

П. бочку.

П. бялізну.

2. каго (што). Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).

3. што. Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

П. гарох.

4. каго. Вельмі цёпла апранаць (разм.).

Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.

5. што. Кіпяціць (пра малако).

6. безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.

Увесь дзень парыла.

Парыць зямлю або косці (разм.) — не жыць, ляжаць у магіле.

|| звар. па́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

|| наз. па́ранне, -я, н. (да 1—5 знач.) і па́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—5 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папа́рыцца гл. парыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пары́льны, -ая, -ае.

Прызначаны для таго, каб па́рыць (у 1 і 2 знач.), па́рыцца.

П. чан.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́риться несов., в разн. знач. па́рыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)