парцяны́, -а́я, -о́е.

Баваўняны, ільняны, не шарсцяны.

Аснова парцяная, а ўток суконны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парцяны́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. парцяны́ парцяна́я парцяно́е парцяны́я
Р. парцяно́га парцяно́й
парцяно́е
парцяно́га парцяны́х
Д. парцяно́му парцяно́й парцяно́му парцяны́м
В. парцяны́ (неадуш.)
парцяно́га (адуш.)
парцяну́ю парцяно́е парцяны́я (неадуш.)
парцяны́х (адуш.)
Т. парцяны́м парцяно́й
парцяно́ю
парцяны́м парцяны́мі
М. парцяны́м парцяно́й парцяны́м парцяны́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парцяны́ (о ткани) хлопчатобума́жный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парцяны́, ‑ая, ‑ое.

Баваўняны, ільняны, не шарсцяны. Сева, наадварот, і ў салдацкай гімнасцёрцы, у парцяных галіфэ.. выглядаў цудоўна. Карпаў. [Жанчына:] — А я корціку аснавала шэсць губак... аснова парцяная, а ўток суконны будзе... Нікановіч. // Прызначаны для фарбавання льняной або баваўнянай пражы ці вырабаў з такой пражы. Парцяная фарба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парцяны́ Bumwoll-, bumwollen;

парцяна́я ткані́на Bumwolle f -, Bumwollstoff m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пруто́к, пруто́к ’абрус’ (драг., ДАБМ, камент., 929). Да *порто́к < порт, парцяны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парця́нік, парцяк ’спадніца з саматканага палатна’ (ДАБМ, 934), парцяк (Інстр. I), парцюк (Бяльк.), парцянік, парцяна, парцяк (Мат. Гом.), парцянік ’даматканы парцяны матэрыял у клетку’ (Сл. ПЗБ), парцянікі ’штаны з даматканага матэрыялу’ (Сл. ПЗБ), парціна ’адзенне (льняное)’ (Мат. Гом.), парцянкі ’анучы’ (Шпіл.). Дэрываты ад пар цяньку порт?.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плаце́нка ’палатно з фарбаваных нітак, вытканае ў рады’ (Нас.; гродз., Мат. АС), ’шарачак, саматканы матэрыял у палоску ці ў клетку’ (Яруш., Варл.), плацейка, плаценак, плуценко ’тс’ (Сцяц.; Сл. ПЗБ), ’(льняная тканіна для сукенак і спадніц’ (мядзв., Нар. сл.; маст., Сцяшк. Сл.), ’палатно ў 4 ніты; снавалася і ткалася фарбаванымі ніткамі, узорамі — клетачкай, прызначалася на хвальбоны’ (Жд. 3), плоценок ’льняная, даматканая спадніца’ (кам., Шатал.), плацінай ’тс’ (плешч., ДАБМ, камент., 934). З польск. plócienko ’тонкае, дарагое палатно, звычайна шаўковае’ (з XVI ст.), якое з płótno < пачаплю (гл.). З бел. мовы слова запазычана рус. гаворкамі: наўг., пск.: платёпко ’сукенка’, ’адзенне’, ’верхняя вопратка’, валаг. ’прадметы ніжняй бялізны’. Сюды ж плацянковы, тшценкавы ’баваўняны’ (Сцяшк. Сл.), ’парцяны, з тонкага даматканак палатна’ (Жд. 1, Нас., Сл. ПЗБ; навагр., карэліц., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рт1 ’прыстань, месца для прыходу і стаянкі караблёў’ (ТСБМ, Ласт.); ст.-бел. портъ ’тс’ (з XVI ст.), што, паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 122; Запазыч., 253), са ст.-польск. port (з 1471 г.), якое ад лац. portus ’тс’ (Банькоўскі, 2, 706). Не выключана другаснае запазычанне праз рус. порт з ням. Port або франц. port ’тс’.

По́рт2 ’льняная, канапляная або баваўняная тканіна ці пража’, ’тканіна з ільняных ці пяньковых нітак’ (ТСБМ, Нас., Уладз., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС), ’кудзеля, чэсаная напалам — воўна з лёнам’ (Бяльк., Байк. і Некр.), ’пах ад гарэлага адзення з лёну’ (Нас., Байк. і Некр.), ’рэшткі спаленай анучкі’ (Скарбы), ст.-бел. портъ ’тканіна; адзенне’: портъ царскыи (Альтбаўэр, 165), сюды ж по́ртны, по́ртавыпарцяны’ (хойн., Мат. Гом.; Байк. і Некр.), по́рця ’бялізна’ (гродз., шчуч., Сл. ПЗБ), по́рце ’тс’ (Сцяшк. Сл.); параўн. укр. порт ’канапляная або льняная нітка ў ваўнянай тканіне’, рус. порт ’(льняная або баваўняная тканіна’, ст.-рус. пъртъ ’кавалак тканіны; шматок; пялюшка’, польск. part, parć ’адрэз тканіны на адзенне’, славен. ṕrt ’кавалак палатна; прасціна’, харв. pȑt ’адзенне з лёну’, серб. пр̏тен ’ільняны’, балг. пъртуши́на ’паношаныя апранахі’, ст.-слав. прьтъ ’кавалак палатна’. Прасл. *pъrtъ выводзяць з *porti ’пароць’ (Фасмер, 3, 334): можа разглядацца як аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай по- з семантыкай выніковасці дзеяння ад *rūti > *ryti/*rъvati > *po‑rъtъ ’тое, што адрэзана, адарвана’ > ’тканевы адрэз, шматок’. Першасным для порт можна дапусціць значэнне ’адрэз сукна’, ці, як падае Сной (511), — ’адарваны кавалак тканіны’. Малаверагодна роднаснасць з літ. spartas ’завязка’ і грэч. σπάρτος ’расліна, з галін якой скручвалі вяроўкі’, параўн. Бязлай, 3, 130.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)