парцэ́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. парцэ́ла парцэ́лы
Р. парцэ́лы парцэ́л
Д. парцэ́ле парцэ́лам
В. парцэ́лу парцэ́лы
Т. парцэ́лай
парцэ́лаю
парцэ́ламі
М. парцэ́ле парцэ́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парцэ́ла ж., эк. парце́лла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парцэ́ла, ‑ы, ж.

Невялікі зямельны ўчастак.

[Фр. parcelle — часцінка, невялікая доля.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАРЦЭ́ЛА (франц. parcelle ад лац. particula часцінка),

1) дробны зямельны ўчастак (або ч. зямельнага надзелу), на якім вядзецца парцэлярная гаспадарка. 2)У біялогіі — структурная ч. біяцэнозу, дробная біяхаралагічная адзінка. У батаніцы, біягеацэналогіі структурная ч. гарыз. расчлянення фітацэнозу (або біягеацэнозу), якая ахоплівае ўсю яго тоўшчу і адрозніваецца ад інш. ч. саставам, якасцямі кампанентаў, спецыфікай іх сувязяў і матэрыяльна-энергет. абмену. Вылучаецца па шчыльнасці і прадукцыйнасці асобных відаў раслін (пераважна дамінантаў) і асаблівасцях мікраасяроддзя пражывання. Паводле паходжання П. бываюць карэнныя, вытворныя і антрапагенныя. У заалогіі, эталогіі — сукупнасць адзіночных асобін жывёл або сем’яў (вял. сям’я), якія жывуць у непасрэднай блізкасці адна ад адной і часта кантактуюць паміж сабой; тэрмін блізкі да паняцця д э м — невял. (ад некалькіх асобін да дзесяткаў экз.), адносна ізаляваная ад інш. унутрывідавая групоўка пазваночных жывёл, якая існуе на працягу жыцця аднаго-двух пакаленняў, а потым аб’ядноўваецца з інш. падобнымі групоўкамі. Гл. таксама Біяхор(а).

А.​М.​Петрыкаў.

т. 12, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парцэ́ла

(фр. parcelle, ад лац. particula = часцінка, невялікая доля)

невялікі зямельны ўчастак, які знаходзіцца ў прыватным карыстанні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Парцэ́ла ’невялікі зямельны ўчастак’ (ТСБМ, Шат.), парцэ́ля (Сцяшк., КЭС, стаўбц.), парце́ль (Сл. ПЗБ) ’тс’. З польск. parcela ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

парце́лла эк. парцэ́ла, -лы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

parcela

ж. парцэла

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)