Парфірыны 2/349; 8/291

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРФІРЫ́НЫ,

прыродныя арганічныя пігменты раслін, жывёл і чалавека; вытворныя парфіну (структуры з 4 пірольных кольцаў). Большасць П. у прыродзе — комплексы з металамі. Важнае біял. значэнне мае Fe-комплекс П. (у складзе гемаглабінаў, шэрагу ферментаў) і Mg-комплекс П. (хларафіл і яго аналагі). П. выяўлены таксама ў выдзяленнях жывёл, шалупайках яек і апярэнні птушак, ракавінах малюскаў, нафце і інш. Біясінтэз П. у клетках ажыццяўляецца з гліцыну і бурштынавай кіслаты. Парушэнні абмену П. (у т. л. прыроджаныя) прыводзяць да захворванняў чалавека (напр., да парфірыі скуры).

т. 12, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парфіры́ны

(гр. porphyreos = пурпуровы)

пігменты, якія пашыраны ў жывой прыродзе (напр. гемаглабін, хларафіл).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парфіры́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парфіры́н парфіры́ны
Р. парфіры́ну парфіры́наў
Д. парфіры́ну парфіры́нам
В. парфіры́н парфіры́ны
Т. парфіры́нам парфіры́намі
М. парфіры́не парфіры́нах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)