парфуме́рыя, -і, ж.

Араматычныя і касметычныя тавары, а таксама вытворчасць іх і гандаль імі.

|| прым. парфуме́рны, -ая, -ае.

П. аддзел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парфуме́рыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. парфуме́рыя
Р. парфуме́рыі
Д. парфуме́рыі
В. парфуме́рыю
Т. парфуме́рыяй
парфуме́рыяю
М. парфуме́рыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парфуме́рыя ж. парфюме́рия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Парфумерыя 1/293; 8/291, 353

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

парфумерыя

т. 12, с. 147

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

парфуме́рыя, ‑і, ж.

1. зб. Духі, адэкалон і іншыя касметычныя вырабы. Вытворчасць парфумерыі.

2. Галіна лёгкай прамысловасць якая выпускае такія вырабы. Развіваць парфумерыю. // Разм. Магазін, або аддзел у магазіне, дзе прадаюцца такія вырабы.

[Фр. parfumerie.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парфуме́рыя

(фр. parfumerie, ад parfum = прыемны пах)

1) вырабы, якія прымяняюцца для араматызацыі скуры, валасоў, адзення, а таксама як гігіенічныя сродкі (духі, адэкалон, пудра, туалетная вада і інш.);

2) галіна прамысловасці, якая займаецца вытворчасцю такіх вырабаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

perfumeria

ж.

1. парфумерыя; парфумная крама;

2. парфумерыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

парфюме́рия

1. собир. (товары) парфуме́рыя, -рыі ж., парфу́ма, -мы ж.;

магази́н парфюме́рии магазі́н парфуме́рыі (парфу́мы);

2. (производство) парфуме́рыя, -рыі ж., мн. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

perfumery [pəˈfju:məri] n.

1. парфуме́рыя

2. парфуме́рная спра́ва

3. парфуме́рная фа́брыка

4. парфуме́рны магазі́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)