парфуме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Работнік парфумернай вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парфуме́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. парфуме́р парфуме́ры
Р. парфуме́ра парфуме́раў
Д. парфуме́ру парфуме́рам
В. парфуме́ра парфуме́раў
Т. парфуме́рам парфуме́рамі
М. парфуме́ру парфуме́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парфуме́р м. парфюме́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парфуме́р, ‑а, м.

1. Работнік парфумернай вытворчасці. Спецыяльнасць парфумера.

2. Уст. Прадавец тавараў парфумернай вытворчасці.

[Фр. pfrfumeur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парфуме́р

(фр. parfumeur, ад parfum = прыемны пах)

работнік парфумернай вытворчасці, а таксама прадавец касметычных тавараў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

парфу́мшчык, ‑а, м.

Уст. Тое, што і парфумер (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парфюме́р

1. (работник) парфуме́р, -ра м.;

2. (торговец парфюмерией) уст. парфу́мшчык, -ка м.; парфуме́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)