паручы́цель, -я, мн. -і, -яў, м. (спец.).

Той, хто прыняў на сябе паручыцельства.

|| ж. паручы́целька, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. паручы́цельскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паручы́цель

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паручы́цель паручы́целі
Р. паручы́целя паручы́целяў
Д. паручы́целю паручы́целям
В. паручы́целя паручы́целяў
Т. паручы́целем паручы́целямі
М. паручы́целю паручы́целях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паручы́цель, ‑я, м.

Асоба, якая дала паруку, паручылася за каго‑, што‑н. Усе мясцовыя жыхары, якія згубілі свае дакументы, павінны былі падаць заявы, каб атрымаць часовыя пасведчанні і прапісацца ў дамавых кнігах. Толькі трэба было мець двух паручыцеляў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паруча́льнік и паручы́цель м. поручи́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паручы́цель м. канц. гл. паручальнік

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

поручи́тель паручы́цель, -ля м., паруча́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паручы́целька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Жан. да паручыцель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гара́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Той, хто дае гарантыю ў чым‑н., паручыцель.

[Фр. garant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

guarantor [ˌgærənˈtɔ:] n. law гара́нт, паручы́цель

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГАРА́НТЫЯ (ад франц. garantie забеспячэнне) у цывільным праве, прадугледжанае законам або дагаворам абавязацельства, паводле якога асоба (фізічная ці юрыдычная) адказвае перад крэдыторам (поўнасцю або часткова) за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельства даўжніком. Гарантыя ў многім супадае з паручыцельствам: як і паручыцель, гарант — дадатковы даўжнік, а само гарантыйнае абавязацельства — дадатковае ў адносінах да асноўнага, якое звязвае крэдытора з даўжніком.

т. 5, с. 50

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)