Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
паруча́йнік, -ку м., бот. поруче́йник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паруча́йнік, ‑а і ‑у, м.
1.‑а. Птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушкам.
2.‑у. Род шматгадовых травяністых атрутных раслін сямейства парасонавых з белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Паручайнік (птушка) 8/290; 10/465
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паручайнік (расліна) 8/290
- » - шыракалісты 8/290 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУЧА́ЙНІК (Sium),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. 15 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — П. шыракалісты (S. latifolium). Трапляецца па берагах вадаёмаў, на сырых лугах і балотах, у вадзе.
П. шыракалісты — шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна выш. да 1,5 м. Сцябло пустое, граністае ці рабрыстае. Паветранае лісце перыстае, апушчанае ў ваду, — двойчы- або тройчыперыстае Кветкі белыя, сабраныя ў складаны парасонік. Плод — віслаплоднік. Эфірны алей пладоў і кветак выкарыстоўваецца ў парфумерыі. Ядавітая расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРУЧА́ЙНІК (Tringa stagnatilis),
птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны ў Еўразіі. Жыве пераважна ў лесастэпавай і стэпавай зонах, на балотах і па берагах вадаёмаў. На Беларусі рэдкі гняздоўны і пералётны від, трапляецца пераважна на Пд Гомельскай вобл.; занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 23 см, маса да 85 г. Апярэнне спіны шаравата-бурае, брушка і надхвосце белае. На валляку і грудзях цёмныя стракаціны. Хвост з папярочнымі цёмнымі палосамі. Дзюба тонкая, чорная. Корміцца воднымі беспазваночнымі. Нясе 3—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паруча́йнік1 ’птушка атрада сеўцападобных з буравата-шэрай спінкай і белым брушком’. Рус.поручейник ’тс’. Этымалагічна тое ж, што і паручайнік2. Семантыка празрыстая, таму што гэта птушка з атрада кулікоў, якія трымаюцца каля вады.
Паруча́йнік2 ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства парасонавых з_ белымі кветкамі, сабранымі ў выглядзе складанага парасоніка’ (ТСБМ), ’расліна Sium L.’ (Кіс.), паручайніка ’расліна Catabrosa P. В.’ (Кіс.). Рус.поручейник ’расліна Sium L.’ Дэрыват з суф. ‑ік ад пару чайньКру чай, таму што гэтыя расліны растуць каля вады або ў вадзе. Параўн. славац.potočnik ’расліна Sium L.’, чэш.poiočnik ’расліна Berula’ (гл. Махэк, Jména rostl., 159).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
поруче́йникбот.паруча́йнік, -ку м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)