паружаве́ць гл. ружавець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паружаве́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паружаве́ю паружаве́ем
2-я ас. паружаве́еш паружаве́еце
3-я ас. паружаве́е паружаве́юць
Прошлы час
м. паружаве́ў паружаве́лі
ж. паружаве́ла
н. паружаве́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час паружаве́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паружаве́ць сов. порозове́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць ружовым, ружавейшым. Шчокі дзяўчыны паружавелі ад хвалявання, і гэта прыдавала ёй асаблівую прываблівасць. Колас. У цёмным небе зорка праляціць, Паружавее неба на Усходзе, І сонца будзе кожны дзень свяціць І ўпершыню для некага ўзыходзіць. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паружаве́ць sich rsa färben

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ружаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца ружовым.

Шчокі ружавеюць на марозе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. ружовае).

|| зак. паружаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

порозове́ть сов. паружаве́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заружаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Стаць ружовым, паружавець.

Неба на ўсходзе заружавела.

Шчокі заружавелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Зрабіцца ружовым; паружавець. Забалелі, Зружавелі Яблыні і вішні. Бялевіч. На яго зірнуўшы, Ева ўся, як кветка, зружавела. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zarumienic się

зарумяніцца; паружавець; пачырванець

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)