партэ́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. партэ́рны партэ́рная партэ́рнае партэ́рныя
Р. партэ́рнага партэ́рнай
партэ́рнае
партэ́рнага партэ́рных
Д. партэ́рнаму партэ́рнай партэ́рнаму партэ́рным
В. партэ́рны (неадуш.)
партэ́рнага (адуш.)
партэ́рную партэ́рнае партэ́рныя (неадуш.)
партэ́рных (адуш.)
Т. партэ́рным партэ́рнай
партэ́рнаю
партэ́рным партэ́рнымі
М. партэ́рным партэ́рнай партэ́рным партэ́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

партэ́рны парте́рный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

партэ́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да партэра (у 1, 2 і 3 знач.). Партэрныя гледачы. Партэрная зеляніна.

2. Спец. Які карыстаецца партэрам (у 4 знач.); які выконваецца ў партэры (у 4 знач.). Партэрны барэц. Партэрная барацьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ніжні паверх глядзельнай залы з месцамі для публікі.

|| прым. партэ́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парте́рный партэ́рны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Hchparterre [-tεr] n -s, -s буд. высо́кі партэ́рны паверх; бельэта́ж

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бельведэ́р, ‑а, м.

Невялікая вежа над будынкам або асобная невялікая пабудова на ўзвышаным месцы, адкуль можна даглядаць за наваколлем. [Алесь і князь] выйшлі з тунеля, і тут вачам адкрыўся партэрны фасад палаца, вялізны, трохпавярховы, з круглым бельведэрам, што быў укрыты золатам. Караткевіч.

[Іт. belvedere — прыгожы від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

parterowy

1. аднапавярховы;

dom parterowy — аднапавярховы дом;

2. тэатр. партэрны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АКРАБАТЫ́ЧНАЕ МАСТА́ЦТВА, акрабатыка,

жанр цыркавога і эстраднага мастацтва; дэманстраванне нумароў, заснаваных на майстэрскім валоданні целам і высокім развіцці мускулатуры.

Са старажытнасці вядома ў Егіпце, Грэцыі, Рыме, Візантыі, Кітаі, Японіі. У сярэднія вякі элементы акрабатыкі ўключалі ў свае выступленні вандроўныя акцёры: шпільманы (Германія), жанглёры (Францыя), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь і Расія) і інш. Як род цыркавога відовішча акрабатычнае мастацтва вылучылася ў канцы 18—19 ст. (конная, партэрная акрабатыка).

У сучасным цырку акрабатычнае мастацтва падзяляецца на скачковае (на зямлі), плечавое, сілавое, пластычнае, коннае, ікарыйскія гульні, вальтыжыроўку, камічнае. Элементы акрабатычнага мастацтва выкарыстоўваюць амаль ва ўсіх інш. жанрах — паветранай гімнастыцы, эквілібрыстыцы, гімнастыцы на снарадах, жангліраванні, клаунадзе, дрэсіроўцы, а таксама ў харэагр. мастацтве, тэатр. і эстрадных паказах, у т. л. ў пантаміме і поп-групах.

Да арт. Акрабатычнае мастацтва. Партэрны палёт.

т. 1, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРСАВА ПО́ЛЕ ў С.-Пецярбургу,

плошча, адзін з найб. манум. ансамбляў горада. У пач. 18 ст, на месцы М.п. быў «Вялікі луг» для правядзення ўрачыстасцей, у т. л. ваен. парадаў. З 2-й пал. 18 ст. плошча мела назву «Царыцынскі луг», з 1818 М.п. (па аналогіі з М.п. у ант. Рыме). На М.п. помнікі П.​А.​Румянцаву («Румянцаўскі абеліск»; 1798—99, арх. В.​Ф.​Брэна, з 1818 — на Васільеўскім востраве) і А.​В.​Сувораву (1799—1801, скульпт. М.​І.​Казлоўскі). У крас. 1917 у цэнтры М.п. ў брацкай магіле пахавана 180 удзельнікаў Лют. рэвалюцыі, у чэрвені яно стала цэнтрам дэманстрацыі рабочых і салдат. У 1919 тут пахаваны ўдзельнікі грамадз. вайны. У 1917—19 на месцы пахаванняў пастаўлены помнік «Змагарам рэвалюцыі» (арх. Л.​У.​Руднеў, аўтар надпісаў А.​В.​Луначарскі). У ансамбль М.п. ўваходзяць; Мармуровы палац (1768—85, арх. А.​Рынальдзі, перабудаваны ў 1844—51, арх. А.​П.​Брулоў, класіцызм), Інжынерны замак (да 1823 Міхайлаўскі замак; 1797—1800, арх. Брэна, В.​І.​Бажэнаў, класіцызм) з коннай статуяй Пятра I перад ім (1743—44, скульпт. Б.​К.​Растрэлі; у замку ў 1801 забіты імператар Павел I), б. Паўлаўскія казармы (1817—20, арх. В.​П.​Стасаў, ампір), а таксама прылеглыя да яго Летні сад і Міхайлаўскі сад. У 1920—23 на тэр. М.п. разбіты партэрны сад (арх. І.​А.​Фамін), у 1957 запалены Вечны агонь. Уключана ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

Літ.:

Слобожан И.И. Марсово поле. Л., 1963.

т. 10, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)