партакра́тыя, -і, ж., зб.

Кіруючая партыйная вярхушка.

|| прым. партакраты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партакра́тыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. партакра́тыя
Р. партакра́тыі
Д. партакра́тыі
В. партакра́тыю
Т. партакра́тыяй
партакра́тыяю
М. партакра́тыі

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАРТАКРА́ТЫЯ,

1) палітычны лад, пры якім вярхоўная паліт. і заканадаўчая ўлада, выканаўчыя органы і кіраванне гаспадаркай належаць і падпарадкоўваюцца адзінай партыі, якую, як лічыцца, падтрымлівае ўвесь народ.

2) Вузкі слой парт. бюракратыі, якая фактычна сканцэнтроўвае ў сваіх руках уладу ў партыі і ў краіне.

т. 12, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

партакра́тыя

(ад партыя + -кратыя)

улада партыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

партокра́тия партакра́тыя, -тыі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)