паро́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. паро́мны паро́мная паро́мнае паро́мныя
Р. паро́мнага паро́мнай
паро́мнае
паро́мнага паро́мных
Д. паро́мнаму паро́мнай паро́мнаму паро́мным
В. паро́мны (неадуш.)
паро́мнага (адуш.)
паро́мную паро́мнае паро́мныя (неадуш.)
паро́мных (адуш.)
Т. паро́мным паро́мнай
паро́мнаю
паро́мным паро́мнымі
М. паро́мным паро́мнай паро́мным паро́мных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паро́мны паро́мный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паро́мны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парома.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Пласкадоннае судна або плыт для пераправы цераз раку, возера і пад. людзей, павозак, грузаў.

Рачны п.

2. Велікагрузнае судна для перавозкі пасажыраў, грузаў, транспартных сродкаў.

Марскі п.

Ехаць паромам з Даніі ў Швецыю.

|| прым. паро́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэса́нтна-паро́мны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэса́нтна-паро́мны дэса́нтна-паро́мная дэса́нтна-паро́мнае дэса́нтна-паро́мныя
Р. дэса́нтна-паро́мнага дэса́нтна-паро́мнай
дэса́нтна-паро́мнае
дэса́нтна-паро́мнага дэса́нтна-паро́мных
Д. дэса́нтна-паро́мнаму дэса́нтна-паро́мнай дэса́нтна-паро́мнаму дэса́нтна-паро́мным
В. дэса́нтна-паро́мны (неадуш.)
дэса́нтна-паро́мнага (адуш.)
дэса́нтна-паро́мную дэса́нтна-паро́мнае дэса́нтна-паро́мныя (неадуш.)
дэса́нтна-паро́мных (адуш.)
Т. дэса́нтна-паро́мным дэса́нтна-паро́мнай
дэса́нтна-паро́мнаю
дэса́нтна-паро́мным дэса́нтна-паро́мнымі
М. дэса́нтна-паро́мным дэса́нтна-паро́мнай дэса́нтна-паро́мным дэса́нтна-паро́мных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паро́мный паро́мны;

паро́мная перепра́ва паро́мная перапра́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕ́КЛЕНБУРГ-ПЯРЭ́ДНЯЯ ПАМЕРАНІЯ (Mecklenburg-Vorpommern),

зямля (адм. адзінка) на ПнУ Германіі. Знаходзіцца паміж рэкамі Эльба на З і Одэр на У (мяжуе з Польшчай), на Пн абмываецца Балтыйскім м. Пл. 23,2 тыс. км². Нас. 1833 тыс. чал. (1994).

Адм. ц. — Шверын, значныя гарады: Ростак, Нойбрандэнбург, Штральзунд, Грайфсвальд, Вісмар. Займае нізіннае Мекленбургскае паазер’е, у Балтыйскім моры а-вы Руген, Гідэнзе, частку Узедама і інш. Клімат умераны, цёплы, пад значным уплывам марскіх мас паветра. Рэкі кароткія. Шмат азёр, найб. Мюрыц (117 км²). Вял. плошчу займаюць хваёвыя і букавыя лясы. Самы маланаселены рэгіён Германіі. Найб. развіта сельская гаспадарка. Вырошчваюць жыта, пшаніцу, ячмень, авёс, бульбу, цукр. буракі, фуражныя культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і свіней. Рыбалоўства. Прам-сць суднабуд., харч. (рыбная, мясная, малочная), маш.-буд., металаапр., дрэваапрацоўчая. Каля г. Грайфсвальд АЭС (спынена пасля 1989). Добра развіта сетка аўтадарог і чыгунак. Гал. гандл. і рыбалоўны порт — Ростак, паромны порт Засніц (сувязі з Швецыяй). Важны турыстычны рэгіён Германіі (узбярэжжы Балтыйскага м. і азёр).

т. 10, с. 260

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-ФРАНЦЫ́СКА (San Francisco),

горад на З ЗША, на ўзбярэжжы Ціхага ак., у штаце Каліфорнія. Знаходзіцца на ўзгорыстым п-ве, масты цераз зал. Сан-Францыска і праліў Залатыя Вароты злучаюць яго з прыгарадамі. 745,8 тыс. ж., з прыгарадамі і суседнімі гарадамі (Окленд, Берклі, Аламеда, Дэйлі-Сіці, Саўт-Сан-Францыска і інш.) больш за 6,5 млн. ж. (2000). Буйнейшы порт ЗША на Ціхім ак., вузел транскантынент. чыгунак і аўтадарог. 3 аэрапорты, у т. л. міжнародны. Прам-сць: металаапр., суднабуд., швейная, харч., паліграфічная; у прыгарадах — ракетна-касм., радыёэлектронная, нафтаперапр., хім., металургічная. Праўленні буйнейшых банкаў і кампаній ЗША. Метрапалітэн. 16 ун-таў і каледжаў. Кансерваторыя. Ваенна-марская база.

У 1776 на месцы сучаснага С.-Ф. ісп. францысканцы засн. ўмацаванае паселішча Ерба-Буэна. З 1822 у складзе незалежнай Мексікі. У 1846 заняты амер. войскамі, перайменаваны ў С.-Ф. (1847). Адкрыццё ў 1848 радовішчаў золата ў Каліфорніі, развіццё ціхаакіянскага гандлю садзейнічала хуткаму развіццю горада (у 1848—500 чал., у 1850—25 тыс. чал., у 1880—234 тыс. чал.). У 1906 горад моцна пацярпеў ад землетрасення і пажару, да 1915 адбудаваны. Месца правядзення Сан-Францыскай канферэнцыі 1945 і падпісання Сан-Францыскага мірнага дагавора 1951.

У 19 ст. С.-Ф. атрымаў прамавугольную планіроўку. Пасля землетрасення 1906 горад амаль цалкам перабудаваны. Узгорысты рэльеф і разнастайнасць арх. стыляў надаюць яму своеасаблівае, маляўнічае аблічча. Захаваліся ісп. калан. пабудовы, у т. л. касцёл кляштара «Місія Далорэс» (1782—91). Малапавярховая забудова, скучаныя нац. кварталы («Кіт. горад», «Лац. квартал») спалучаюцца з вышыннымі будынкамі цэнтра. Найб. значныя пабудовы: паромны вакзал (1896), грамадскі цэнтр (1910—20), Палац прыгожых мастацтваў (1915, арх. Б.​Мейбек), шпіталь Майманіда (1946, арх. Э.​Мендэльзон), магазін В.​Морыса (1948, арх. Ф.​Л.​Райт), дом страхавой кампаніі Дж.​Хэнкака (1959, арх. фірма «СОМ»), небаскробы «Банк Амерыкі», «Трансамерыка карпарэйшэн», «Міжнар. будынак», гасцініца «Холідэй-ін», жылы комплекс Голдэн-Гейтуэй (усе 1950—70-я г.). Магутныя інж. збудаванні, што звязваюць ч. гар. агламерацыі — вісячыя масты: 2-секцыйны Окленд цераз заліў Сан-Францыска (1936, даўж. каля 13 км), цераз праліў Залатыя вароты (1937, даўж. сярэдняга пралёту 1280 м). Музеі: мастацтва, Цэнтр мастацтва і культуры Азіі, Каліфарнійскі палац Ганаровага легіёна (Музей прыгожых мастацтваў) і інш. Т-ры: Опера, «Спрынг-опера» і інш.

Дзелавая частка г. Сан-Францыска.
Панарама г. Сан-Францыска.
Мост праз праліў Залатыя вароты ў г. Сан-Францыска.

т. 14, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)