Садова-паркавае мастацтва 1/474; 5/11; 8/109; 9/216—217 (укл.), 311—313; 10/159; 12/591

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сляпянскае водна-паркавае паўкальцо

т. 15, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САДО́ВА-ПА́РКАВАЕ МАСТА́ЦТВА,

мастацтва фарміравання садоў, паркаў і інш. азялененых участкаў гарманічным спалучэннем прыродных і арх. элементаў (рэльеф, вадаёмы, дрэвы, кусты, кветкі, пляцоўкі, розныя збудаванні, скульптура). У працэсе яго развіцця пад, эстэт. поглядаў выпрацаваны разнастайныя кампазіцыйныя прыёмы, якія ўмоўна зводзяцца да 2 асн. прынцыпаў — рэгулярнага парку (геам.) і пейзажнага парку (маляўнічага, імітуе прыродны ландшафт). Існуюць паркі і мяшанага тыпу.

Вядома са старажытнасці. Асн. прыёмы Сп.м. склаліся ў 16—18 ст. у Зах. Еўропе. У эпоху Адраджэння ў Італіі паявіліся рэгулярныя сады, якія ўяўлялі сабой сістэму эфектных перспектыў і размяшчаліся на тэрасах з падпорнымі сценкамі, манум. лесвіцамі, скульптурай, каскадамі, фантанамі. Рацыяналістычныя прынцыпы, якія пераважалі ў мастацтве Францыі 17 ст., увасобіліся ў строга геам. планіроўцы рэгулярных («французскіх») паркаў. У сярэдзіне 18 ст. ў Еўропе ўзніклі свабодна распланаваныя пейзажныя паркі (Вялікабрытанія, Францыя) Першыя стараж.-рус. сады вядомы ў 12 ст. У 17 ст. ў Маскве дэкар. афармленнем вылучаліся т.зв. вярховыя («красныя») сады ў верхніх паверхах будынкаў (сады Крамлёўскага палаца); існавалі рэгулярныя сады ў загарадных сядзібах, для іх характэрна спалучэнне дэкар. якасцей з утылітарнымі (пладовыя насаджэнні). У 18 ст. створаны палацава-паркавыя ансамблі ў гарадах Петрадварэц, Пушкін, Летні сад у Пецярбургу (рэгулярныя паркі), пейзажныя паркі ў Паўлаўску, Кузьмінках (Масква), Уманскі дэндрапарк «Сафіеўка» (Украіна). С.-п.м. канца 19 — пач 20 ст. характарызуецца эклектызмам (ствараліся садова-паркавыя кампазіцыі тыпу яп. садоў, іспана-маўрытанскага патыо, альпійскай горкі). У 20 ст. з’явіліся новыя віды садоў і паркаў (спарт. паркі, паркі-выстаўкі, нац., прыродныя, гіст., дзіцячыя паркі, «сады на дахах» і інш.). Для масавага адпачынку ствараюцца вял. гар паркі. Выкарыстоўваюцца новыя кампазіцыйныя прыёмы, заснаваныя на функцыян. заніраванні тэр паркаў, вылучэнні ў іх аб’ектаў відовішчна-масавага, культ.-асв., спарт. і інш. прызначэння. С.-п.м. развіваецца і ў працэсе спецыялізацыі паркаў і садоў рознага функцыян. прызначэння — дзіцячых, спарт., выставачных, бат., заал., мемар. і інш. Пераважаюць свабодныя пейзажныя кампазіцыі. засн. на маст. інтэрпрэтацыі прыродных ландшафтаў, з уключэннем рэгулярна распланаваных частак.

На Беларусі лепшымі ўзорамі С.-п.м з’яўляюцца Бачэйкаўскі парк, Дубайскі парк, паркі ў вёсках Вял. Мажэйкава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл., Забалацце Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. і інш. (рэгулярныя), паркі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля, Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу, Столінскай сядзібы «Манькавічы», Лагойскага палацава-паркавага ансамбля, Савейкаўскі парк і інш. (пейзажныя). Характэрныя рысы С.-п.м. 2-й пал. 20 ст. — спалучэнне дакладнай планіровачнай схемы са свабоднай формай пасадак і кветкавага афармлення. З развіццём горадабудаўніцтва пашырыліся задачы па фарміраванні водна-зялёных сістэм, арх.-ландшафтнай арг-цыі адкрытых (незабудаваных) прастораў. Гэтыя задачы вырашаюцца галіной арх.-горадабуд. творчасці — ландшафтнай архітэктурай. У галіне С.-п.м. працуюць арх. Л.​Белякова, Дз.​Герашчанка, М.​Жлоба, Л.​Калініна, Г.​Патаеў, І.​Рудэнка, А.​Сычова, І.​Шпіт, В.​Шыльнікоўская, Б.​Юрцін і інш. Іл. гл. таксама да арт. Сад.

Літ.:

Памятники природы Белоруссии. Мн., 1970;

Антипов В.Г. Парки Белоруссии. Мн., 1975;

Архитектурная композиция садов и парков. М., 1980;

Кулагин А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии. Мн., 1981;

Сычева А.В., Титова Н.П. Ландшафтный дизайн: Эстетика деталей городской среды. Мн., 1984;

Горохов В.А., Лунц Л.Б. Парки мира. М., 1985;

Боговая И.О., Фурсова Л.М. Ландшафтное искусство. М., 1988;

Федорук А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии Мн., 1989;

Яго ж. Сады и парки. Мн., 2000.

Н.​С.​Будыка, А.​В.​Сычова.

Да арт. Садова-паркавае мастацтва. Кампазіцыя «Вялікі каскад» («Купанне Дыяны») у парку каралеўскага палаца ў г. Казерта (Італія).

т. 14, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

па́ркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. па́ркавы па́ркавая па́ркавае па́ркавыя
Р. па́ркавага па́ркавай
па́ркавае
па́ркавага па́ркавых
Д. па́ркаваму па́ркавай па́ркаваму па́ркавым
В. па́ркавы (неадуш.)
па́ркавага (адуш.)
па́ркавую па́ркавае па́ркавыя (неадуш.)
па́ркавых (адуш.)
Т. па́ркавым па́ркавай
па́ркаваю
па́ркавым па́ркавымі
М. па́ркавым па́ркавай па́ркавым па́ркавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

палаца-паркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. палаца-паркавы палаца-паркавая палаца-паркавае палаца-паркавыя
Р. палаца-паркавага палаца-паркавай
палаца-паркавае
палаца-паркавага палаца-паркавых
Д. палаца-паркаваму палаца-паркавай палаца-паркаваму палаца-паркавым
В. палаца-паркавы
палаца-паркавага
палаца-паркавую палаца-паркавае палаца-паркавыя
Т. палаца-паркавым палаца-паркавай
палаца-паркаваю
палаца-паркавым палаца-паркавымі
М. палаца-паркавым палаца-паркавай палаца-паркавым палаца-паркавых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

во́дна-па́ркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. во́дна-па́ркавы во́дна-па́ркавая во́дна-па́ркавае во́дна-па́ркавыя
Р. во́дна-па́ркавага во́дна-па́ркавай
во́дна-па́ркавае
во́дна-па́ркавага во́дна-па́ркавых
Д. во́дна-па́ркаваму во́дна-па́ркавай во́дна-па́ркаваму во́дна-па́ркавым
В. во́дна-па́ркавы (неадуш.)
во́дна-па́ркавага (адуш.)
во́дна-па́ркавую во́дна-па́ркавае во́дна-па́ркавыя (неадуш.)
во́дна-па́ркавых (адуш.)
Т. во́дна-па́ркавым во́дна-па́ркавай
во́дна-па́ркаваю
во́дна-па́ркавым во́дна-па́ркавымі
М. во́дна-па́ркавым во́дна-па́ркавай во́дна-па́ркавым во́дна-па́ркавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гаршко́ва-па́ркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гаршко́ва-па́ркавы гаршко́ва-па́ркавая гаршко́ва-па́ркавае гаршко́ва-па́ркавыя
Р. гаршко́ва-па́ркавага гаршко́ва-па́ркавай
гаршко́ва-па́ркавае
гаршко́ва-па́ркавага гаршко́ва-па́ркавых
Д. гаршко́ва-па́ркаваму гаршко́ва-па́ркавай гаршко́ва-па́ркаваму гаршко́ва-па́ркавым
В. гаршко́ва-па́ркавы (неадуш.)
гаршко́ва-па́ркавага (адуш.)
гаршко́ва-па́ркавую гаршко́ва-па́ркавае гаршко́ва-па́ркавыя (неадуш.)
гаршко́ва-па́ркавых (адуш.)
Т. гаршко́ва-па́ркавым гаршко́ва-па́ркавай
гаршко́ва-па́ркаваю
гаршко́ва-па́ркавым гаршко́ва-па́ркавымі
М. гаршко́ва-па́ркавым гаршко́ва-па́ркавай гаршко́ва-па́ркавым гаршко́ва-па́ркавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дэкарацы́йна-па́ркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дэкарацы́йна-па́ркавы дэкарацы́йна-па́ркавая дэкарацы́йна-па́ркавае дэкарацы́йна-па́ркавыя
Р. дэкарацы́йна-па́ркавага дэкарацы́йна-па́ркавай
дэкарацы́йна-па́ркавае
дэкарацы́йна-па́ркавага дэкарацы́йна-па́ркавых
Д. дэкарацы́йна-па́ркаваму дэкарацы́йна-па́ркавай дэкарацы́йна-па́ркаваму дэкарацы́йна-па́ркавым
В. дэкарацы́йна-па́ркавы (неадуш.)
дэкарацы́йна-па́ркавага (адуш.)
дэкарацы́йна-па́ркавую дэкарацы́йна-па́ркавае дэкарацы́йна-па́ркавыя (неадуш.)
дэкарацы́йна-па́ркавых (адуш.)
Т. дэкарацы́йна-па́ркавым дэкарацы́йна-па́ркавай
дэкарацы́йна-па́ркаваю
дэкарацы́йна-па́ркавым дэкарацы́йна-па́ркавымі
М. дэкарацы́йна-па́ркавым дэкарацы́йна-па́ркавай дэкарацы́йна-па́ркавым дэкарацы́йна-па́ркавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

за́мкава-па́ркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. за́мкава-па́ркавы за́мкава-па́ркавая за́мкава-па́ркавае за́мкава-па́ркавыя
Р. за́мкава-па́ркавага за́мкава-па́ркавай
за́мкава-па́ркавае
за́мкава-па́ркавага за́мкава-па́ркавых
Д. за́мкава-па́ркаваму за́мкава-па́ркавай за́мкава-па́ркаваму за́мкава-па́ркавым
В. за́мкава-па́ркавы (неадуш.)
за́мкава-па́ркавага (адуш.)
за́мкава-па́ркавую за́мкава-па́ркавае за́мкава-па́ркавыя (неадуш.)
за́мкава-па́ркавых (адуш.)
Т. за́мкава-па́ркавым за́мкава-па́ркавай
за́мкава-па́ркаваю
за́мкава-па́ркавым за́мкава-па́ркавымі
М. за́мкава-па́ркавым за́мкава-па́ркавай за́мкава-па́ркавым за́мкава-па́ркавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ландша́фтна-па́ркавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ландша́фтна-па́ркавы ландша́фтна-па́ркавая ландша́фтна-па́ркавае ландша́фтна-па́ркавыя
Р. ландша́фтна-па́ркавага ландша́фтна-па́ркавай
ландша́фтна-па́ркавае
ландша́фтна-па́ркавага ландша́фтна-па́ркавых
Д. ландша́фтна-па́ркаваму ландша́фтна-па́ркавай ландша́фтна-па́ркаваму ландша́фтна-па́ркавым
В. ландша́фтна-па́ркавы (неадуш.)
ландша́фтна-па́ркавага (адуш.)
ландша́фтна-па́ркавую ландша́фтна-па́ркавае ландша́фтна-па́ркавыя (неадуш.)
ландша́фтна-па́ркавых (адуш.)
Т. ландша́фтна-па́ркавым ландша́фтна-па́ркавай
ландша́фтна-па́ркаваю
ландша́фтна-па́ркавым ландша́фтна-па́ркавымі
М. ландша́фтна-па́ркавым ландша́фтна-па́ркавай ландша́фтна-па́ркавым ландша́фтна-па́ркавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)