горад у цэнтр. частцы Чэхіі, на р. Лаба. Засн. ў 13 ст. Каля 110 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: хім., радыёэлектронная, эл.-тэхн., лёгкая, харчовая. Горад-запаведнік. Шматлікія арх. помнікі пераважна 16 ст. З канца 19 ст. праводзяцца буйнейшыя міжнар. спаборніцтвы па конным спорце (Вял. Пардубіцкі стыпл-чэйз).
чэшскі мовазнавец. Заснавальнік і прэзідэнт Пражскага лінгвістычнага гуртка (гл. ў арт.Структурная лінгвістыка). Даследаваў агульную лінгвістыку, англ. мову, характаралогію мовы, пад якой разумеў супастаўленне элементаў розных моў для выяўлення тыповых уласцівасцей пэўнай мовы. Адзін з заснавальнікаў функцыянальнай лінгвістыкі. Абгрунтаваў сінхронны падыход да вывучэння мовы («Пра патэнцыяльнасць моўных з’яў», 1911). Распрацаваў тэорыю актуальнага члянення сказа. Аўтар прац «Чэшская мова і агульная лінгвістыка» (выд. 1947), «Функцыянальны аналіз сучаснай англійскай мовы на аснове агульнай лінгвістыкі» (выд. 1961).