парасілавы́, -а́я, -о́е (спец.).

Які мае адносіны да ператварэння цеплавой энергіі пары² ў механічную.

Парасілавая ўстаноўка (паравы кацёл і рухавік).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасілавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. парасілавы́ парасілава́я парасілаво́е парасілавы́я
Р. парасілаво́га парасілаво́й
парасілаво́е
парасілаво́га парасілавы́х
Д. парасілаво́му парасілаво́й парасілаво́му парасілавы́м
В. парасілавы́ (неадуш.)
парасілаво́га (адуш.)
парасілаву́ю парасілаво́е парасілавы́я (неадуш.)
парасілавы́х (адуш.)
Т. парасілавы́м парасілаво́й
парасілаво́ю
парасілавы́м парасілавы́мі
М. парасілавы́м парасілаво́й парасілавы́м парасілавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

парасілавы́ тех. паросилово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парасілавы́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які мае адносіны да ператварэння цеплавой энергіі пары ​2 ў механічную. Парасілавая ўстаноўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паросилово́й техн. парасілавы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БАБРУ́ЙСКІ ГАРБА́РНЫ КАМБІНА́Т.

Засн. ў 1965 у г. Бабруйск, у 1971 пушчана 2-я чарга. Цэхі: гарбарна-сыравінны, адмочвальна-попельны, аддзелачны, па выпуску тавараў нар. ўжытку, парасілавы, клею мяздровага. Асн. прадукцыя (1995): хромавыя скуртавары з мяздровага спілку для верху абутку, адзення і мэблі, паўфабрыкат «вет-блу», скура «Краст». Выпускае таксама спілак для каўбаснай абалонкі, клей мяздровы, паўфабрыкат для вырабу жэлаціну, адзенне і галантарэю са скуры.

т. 2, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)