параспіха́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. параспіха́ю параспіха́ем
2-я ас. параспіха́еш параспіха́еце
3-я ас. параспіха́е параспіха́юць
Прошлы час
м. параспіха́ў параспіха́лі
ж. параспіха́ла
н. параспіха́ла
Загадны лад
2-я ас. параспіха́й параспіха́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час параспіха́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

параспіха́ць сов., разг.

1. (о многих) растолка́ть; распиха́ть;

2. (о многом) рассова́ть, распиха́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параспіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і параспі́хваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Распіхаць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параспіха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Распіхаць, разапхнуць усё, многае або ўсіх, многіх. Цяпер у бараку, пабрыўшыся, пераадзеўшыся ў чыстае, .. [Тварыцкі] схаваўся ад таварыша за ложак, нагнуўся, ціхом пераклаў з аплеценага гаршка залатыя манеты ў некалькі хустачак, пазавязваў і параспіхаў па кішэнях. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспі́хваць сов., см. параспіха́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

параспіха́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад параспіхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

параспі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і параспіхаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расты́цкаць

‘парассоўваць, параспіхаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расты́цкаю расты́цкаем
2-я ас. расты́цкаеш расты́цкаеце
3-я ас. расты́цкае расты́цкаюць
Прошлы час
м. расты́цкаў расты́цкалі
ж. расты́цкала
н. расты́цкала
Загадны лад
2-я ас. расты́цкай расты́цкайце
Дзеепрыслоўе
прош. час расты́цкаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

rozepchać

зак. разапхнуць; параспіхаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рассова́ть сов. рассо́ваць, мног. парассо́ўваць, разапха́ць, мног. параспіха́ць, параспі́хваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)