нервова-паралітычныя атрутныя рэчывы

т. 11, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

параліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. параліты́чны параліты́чная параліты́чнае параліты́чныя
Р. параліты́чнага параліты́чнай
параліты́чнае
параліты́чнага параліты́чных
Д. параліты́чнаму параліты́чнай параліты́чнаму параліты́чным
В. параліты́чны (неадуш.)
параліты́чнага (адуш.)
параліты́чную параліты́чнае параліты́чныя (неадуш.)
параліты́чных (адуш.)
Т. параліты́чным параліты́чнай
параліты́чнаю
параліты́чным параліты́чнымі
М. параліты́чным параліты́чнай параліты́чным параліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

мы́шачна-параліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мы́шачна-параліты́чны мы́шачна-параліты́чная мы́шачна-параліты́чнае мы́шачна-параліты́чныя
Р. мы́шачна-параліты́чнага мы́шачна-параліты́чнай
мы́шачна-параліты́чнае
мы́шачна-параліты́чнага мы́шачна-параліты́чных
Д. мы́шачна-параліты́чнаму мы́шачна-параліты́чнай мы́шачна-параліты́чнаму мы́шачна-параліты́чным
В. мы́шачна-параліты́чны (неадуш.)
мы́шачна-параліты́чнага (адуш.)
мы́шачна-параліты́чную мы́шачна-параліты́чнае мы́шачна-параліты́чныя (неадуш.)
мы́шачна-параліты́чных (адуш.)
Т. мы́шачна-параліты́чным мы́шачна-параліты́чнай
мы́шачна-параліты́чнаю
мы́шачна-параліты́чным мы́шачна-параліты́чнымі
М. мы́шачна-параліты́чным мы́шачна-параліты́чнай мы́шачна-параліты́чным мы́шачна-параліты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нерво́ва-параліты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. нерво́ва-параліты́чны нерво́ва-параліты́чная нерво́ва-параліты́чнае нерво́ва-параліты́чныя
Р. нерво́ва-параліты́чнага нерво́ва-параліты́чнай
нерво́ва-параліты́чнае
нерво́ва-параліты́чнага нерво́ва-параліты́чных
Д. нерво́ва-параліты́чнаму нерво́ва-параліты́чнай нерво́ва-параліты́чнаму нерво́ва-параліты́чным
В. нерво́ва-параліты́чны (неадуш.)
нерво́ва-параліты́чнага (адуш.)
нерво́ва-параліты́чную нерво́ва-параліты́чнае нерво́ва-параліты́чныя (неадуш.)
нерво́ва-параліты́чных (адуш.)
Т. нерво́ва-параліты́чным нерво́ва-параліты́чнай
нерво́ва-параліты́чнаю
нерво́ва-параліты́чным нерво́ва-параліты́чнымі
М. нерво́ва-параліты́чным нерво́ва-параліты́чнай нерво́ва-параліты́чным нерво́ва-параліты́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

АТРУ́ТНЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,

таксічныя хімічныя злучэнні, прызначаныя для пашкоджання жывога арганізма; аснова хімічнай зброі. Пранікаючы ў арганізм праз дыхальныя шляхі, слізістыя абалонкі вачэй і насаглоткі, скуру і стрававальны тракт, парушаюць механізм дзеяння ферментных сістэм. Паводле характару дзеяння падзяляюцца на нервова-паралітычныя (зарын, заман, табун), агульнаатрутныя (сінільная кіслата, хлорцыян, арсін, фасфін), скуранарыўныя (іпрыт, азоцісты іпрыт, люізіт), удушальныя (хлор, фасген, дыфасген), слёзацечныя (лакрыматары) і раздражняльныя (адамсіт, хлорацэтафенон і інш.), псіхахімічныя (BZ — бізэт, B7 — бісем). Бываюць смяротныя і несмяротныя (часова выводзяць са строю); нястойкія, стойкія і ядавіта-дымныя. Выяўляюць і дэгазуюць атрутныя рэчывы спец. прыладамі і метадамі. Ахова ад атрутных рэчываў: процівагаз, рэспіратар, спец. ахоўная і звычайная прагумаваная вопратка, антыдотная тэрапія і спец. абсталяваныя сховішчы. Як хім. зброя атрутныя рэчывы забаронены Жэнеўскім пратаколам 1925.

т. 2, с. 78

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБУ́ТАК АРТАПЕДЫ́ЧНЫ,

спецыяльны абутак для людзей з дэфармаванымі ступнямі і ступнямі з функцыянальным дэфектам. Дапамагае выправіць пач. няўстойлівую дэфармацыю ступні, кампенсаваць пакарачэнне канечнасці, павялічыць плошчу апоры, падтрымаць звод ступні, вызваліць балючыя месцы ад нагрузкі, зрабіць канечнасць апорнай, калі дэфармацыю нельга ліквідаваць хірург. метадамі. Паказанні для нашэння: плоскаступнёвасць, пакарачэнне ступні і канечнасці; касалапасць, паралітычныя дэфармацыі ступняў, аплікозы галёнкаступнёвага сустава; хранічныя ацёкі і інш. Артапедычны абутак носяць таксама на артапедычных апаратах, гіпсавых павязках і пратэзах. Вырабляецца ён індывідуальна пад кантролем урача.

Просты артапедычны абутак мала адрозніваецца ад звычайнага; складаны мае спец. канструкцыю верху і нізу. Адной з гал. частак артапедычнага абутку з’яўляецца пластычная вусцілка (супінатар), якую вырабляюць па злепку са ступні. Верх. Артапедычнага абутку ўмацоўваюць «падтрымкамі» або цвёрдымі паўгарсэтамі. Вышыню верху пры паралічы мышцаў галёнкі павялічваюць да палавіны лыткі. На Беларусі вырабляюць і рамантуюць артапедычны абутак на Мінскім пратэзным з-дзе і ў пратэзных майстэрнях абл. цэнтраў.

А.У.Руцкі.

т. 1, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)