Паразіты 1/10, 206; 3/169, 299; 8/103; 9/120; 12/38

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАЗІ́ТЫ, паразітныя (паразітычныя) арганізмы (ад грэч. parasitos нахлебнік),

арганізмы, якія жывуць на паверхні (эктапаразіты) або ў целе (эндапаразіты) інш. арганізма (т.зв. гаспадара), кормяцца за кошт яго тканак, сокаў або змесціва стрававальнага тракту і часткова або цалкам ускладаюць на яго рэгуляванне сваіх узаемаадносін са знешнім асяроддзем. Выклікаюць у арганізме гаспадара імунабіял. і паталаг. рэакцыі. На Беларусі выяўлена некалькі тысяч відаў паразітычных жывёл (паразіты мед., вет. і агранамічнага значэння).

П. падзяляюць на аблігатных (абавязковых) і факультатыўных (неабавязковых). Розныя сістэм. групы і віды арганізмаў маюць спецыфічны склад П. Найб. пашыраны П. сярод вірусаў, бактэрый, прасцейшых, грыбоў, чарвей і членістаногіх. Многія эндапаразіты выклікаюць захворванні жывёл і чалавека (малярыя, тулярэмія, энцэфаліты, гельмінтозы і інш.). Эктапаразіты (пераважна крывасмокі: камары, мошкі, кляшчы, блохі, вошы і інш.) — пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб (малярыя, тыф, чума і інш.). Для жывёл-П. характэрны спрошчаныя або рэдукаваныя стрававальная сістэма і органы пачуццяў, добра развітыя органы размнажэння (забяспечваюць вял. плоднасць) і прымацавання (для ўтрымання на целе або ўнутры гаспадара) і інш. П. вывучае паразіталогія, паразітацэналогія. Гл. таксама Паразітызм.

І.​В.​Чыкілеўская.

т. 12, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мікраарганізмы-паразіты 7/182

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

расліны-паразіты

т. 13, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паразі́т

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паразі́т паразі́ты
Р. паразі́та паразі́таў
Д. паразі́ту паразі́там
В. паразі́та паразі́таў
Т. паразі́там паразі́тамі
М. паразі́це паразі́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эндапаразі́ты, ‑аў; адз. эндапаразіт, ‑а, М ‑зіце, м.

Паразіты, якія жывуць унутры жывёльнага або расліннага арганізма (напрыклад, глісты).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

vermin [ˈvɜ:mɪn] n. pl.

1. шко́днікі, шко́дныя жывёлы; драпе́жнікі

2. паразі́ты

3. гультаі́, ло́дары

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Трыхі́ныпаразіты ў свіным мясе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Стома Мяст.). З новалацінскай навуковай наменклатуры thrichina ад грэч. τρίχινος ‘валасяны’ (ЕСУМ, 5, 642), параўн. валасень5 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

robactwo

н. зборн. насякомыя; вусякі; жамяра; паразіты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ngeziefer n -s, - шко́днае насяко́мае, паразі́т; зборн. шко́дныя насяко́мыя, паразі́ты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)