паражня́к, -у́, м.

Транспарт, які ідзе без грузу.

|| прым. паражняко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паражня́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. паражня́к паражнякі́
Р. паражняку́ паражняко́ў
Д. паражняку́ паражняка́м
В. паражня́к паражнякі́
Т. паражняко́м паражняка́мі
М. паражняку́ паражняка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паражня́к, -ку́ м., разг. порожня́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паражня́к, ‑у, м.

Разм. Чыгуначны састаў без грузу; пустыя вагоны, ваганеткі, вазы. Важна было толькі дазнацца, што за эшалон: магчыма, паражняк куды пераганяўся, а можа і з грузам, ды нязначным. Кулакоўскі. Насустрач нагружаным фурманкам спяшаліся паражнякі. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАРАЖНЯ́К (Тарас Мікалаевіч) (н. 9.3.1924, в. Цернаўка Смелянскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна),

бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1997). Скончыў Маскоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1949). Працаваў у Львове. У 1965—98 у Бел. АМ (з 1988 заг. кафедры). Працуе ў галіне керамікі («Абаронцы Брэсцкай крэпасці», 1970; скульптура «Даніла Галіцкі», 1974; пано «Мінск», 1977; вазы «Над Віліяй», 1988, «Белавежская пушча», 1993, «Кветкі», 1999, «Марскі брыз», 2000; дэкар. кампазіцыя «Караблікі і дэльфіны», 1966, і інш.), шкла (вазы «Кожнаму чацвёртаму», 1982, «Восень», 1987; скульптура «Пінгвіны», 1987; кампазіцыі «Чорная быль», 1988, «Поры года», 1989, і інш.), металу (партрэт Героя Сав. Саюза С.​І.​Грыцаўца, 1967, і інш.). Аўтар афармленчых работ у Палацы чыгуначнікаў (1978), Палацы шлюбаў Заводскага р-на (1981—83), гандл. цэнтры «Валгаград» (1984) у Мінску, палацах культуры нафтавікоў у Наваполацку (1967), саўгаса «Прагрэс» Брэсцкай вобл. (1984), будынку шпіталя для інвалідаў Вял. Айч. вайны ў в. Бараўляны Мінскага р-на (1986) і інш. Творы адметныя дакладнасцю кампазіцыі, вобразнай выразнасцю.

М.​П.​Жабінская.

т. 12, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паражня́к м. (чыг.) разм. Lerzug m -(e)s, -züge (цягнік); Lerwagen m -s, - (вагон)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Паражняк Т. М. 5/551, 552—553 (укл.); 9/568

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

порожня́к паражня́к, -ку́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Lere f - пустата́, пустэ́ча; паражня́к; ва́куум;

gistige ~ бездухо́ўнасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

цягнік, поезд, састаў / спецыяльнага прызначэння: эшалон / скоры: экспрэс / без грузу: паражняк / таварны: таварняк (разм.) / на электрацязе: электрычка (разм.); машына (уст.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)