ПО́ЛАЦКАЯ ПАРА́ДНАЯ ПЛО́ІПЧА,

горадабудаўнічы ансамбль 17—18 ст. у г. Полацк Віцебскай вобл. Размяшчаецца ў зах. ч. горада. З 1830 вядома як Корпусная пл., з 1992 пл. Свабоды. Сфарміравалася ў 17 ст. перад Полацкім езуіцкім калегіумам. У 1776—84 забудавана жылымі і адм. будынкамі ў стылі класіцызму паводле праекта арх. І.​Зігфрыдана. Плошча ў плане мела форму, блізкую да квадрата. На зах. яе баку знаходзіліся касцёл і калегіум езуітаў, на ўсх. — будынкі грамадз. і крымін. палат і намесніцкага праўлення, на паўд. — дамы ген.-губернатара, магістрата і верхняй і ніжняй упраў, на паўн. — дамы каменданта і віцэ-губернатара, земскіх судоў і комплекс Полацкага кляштара дамініканцаў. Захаваліся будынкі калегіума, магістрата, дамоў ген.-губернатара, верхняй і ніжняй упраў, каменданта і віцэ-губернатара.

Будынкі 2-павярховыя (акрамя магістрата), мураваныя, прамавугольныя ў плане, падобныя па планіроўцы, аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і дэкоры. Будынак магістрата 1-павярховы. асіметрычнай кампазіцыі з мансардай. Яго тарцовы фасад завершаны трохвугольным шчытом. Будынкі злучаліся мураванымі агароджамі і ўтваралі нібыта адзіны фасад забудовы.

Т.​І.​Чарняўская.

Полацкая Парадная плошча. План.

т. 12, с. 460

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пара́дны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для парада, для ўрачыстых выпадкаў; святочны.

Парадная форма.

П. мундзір.

2. Пра ўваход: пярэдні, галоўны.

Парадныя дзверы.

П. ход.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́свіца ж., прям., перен. ле́стница;

вераўча́ная л. — верёвочная ле́стница;

пара́дная л.пара́дная ле́стница;

іерархі́чная л. — иерархи́ческая ле́стница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́дный в разн. знач. пара́дны;

пара́дное ше́ствие пара́днае шэ́сце (пара́дная працэ́сія);

пара́дный смотр пара́дны агля́д;

пара́дная фо́рма пара́дная фо́рма;

пара́дный костю́м пара́дны касцю́м (гарніту́р);

пара́дный вид пара́дны вы́гляд;

пара́дный ход пара́дны ход;

пара́дная сторона́ де́ла пара́дны бок спра́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пара́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пара́дны пара́дная пара́днае пара́дныя
Р. пара́днага пара́днай
пара́днае
пара́днага пара́дных
Д. пара́днаму пара́днай пара́днаму пара́дным
В. пара́дны (неадуш.)
пара́днага (адуш.)
пара́дную пара́днае пара́дныя (неадуш.)
пара́дных (адуш.)
Т. пара́дным пара́днай
пара́днаю
пара́дным пара́днымі
М. пара́дным пара́днай пара́дным пара́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

stateroom [ˈsteɪtrʊm] n.

1. пара́дная за́ла

2. асо́бная каю́та (на караблі)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КІНЖА́Л (араб.),

клінковая халодная зброя блізкага бою, прызначаная для колючага ўдару. У старажытнасці выраблялі з крэменю, рогу, пазней з металу. Найб. пашыраны на Усходзе, дзе захаваўся да нашых дзён як парадная зброя. Папярэднікам К. на Беларусі быў вял. баявы нож. Атрымаў пашырэнне ў часы сярэдневякоўя, калі набыў форму 1-, 2-лязовага або штыкападобнага клінка. На Беларусі К. называўся пуйнал (ад італьян. pugnale). З 17 ст. ён паступова траціць баявое значэнне і выкарыстоўваецца ў асн. як парадная і дэкаратыўная зброя.

Літ.:

Трусаў А.А. Зброя Лідскага замка // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. № 2.

Ю.​М.​Бохан.

Кінжал з г. Бібл (цяпер г. Джубейль, Ліван, 2-е тысячагоддзе да н.э.).

т. 8, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́НТЫЯ (ад сярэднягрэч. mantion пакрывала, плашч),

доўгая шырокая адзежына ў выглядзе плашча, якая надзяваецца на інш. вопратку; парадная вопратка цароў, папы рымскага, вышэйшых служыцеляў правасл. царквы. У некаторых краінах М. надзяваюць суддзі і адвакаты, ва ўрачыстых выпадках — члены навук. т-ваў і акадэмій.

т. 10, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пляц-пара́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пляц-пара́дны пляц-пара́дная пляц-пара́днае пляц-пара́дныя
Р. пляц-пара́днага пляц-пара́днай
пляц-пара́днае
пляц-пара́днага пляц-пара́дных
Д. пляц-пара́днаму пляц-пара́днай пляц-пара́днаму пляц-пара́дным
В. пляц-пара́дны (неадуш.)
пляц-пара́днага (адуш.)
пляц-пара́дную пляц-пара́днае пляц-пара́дныя (неадуш.)
пляц-пара́дных (адуш.)
Т. пляц-пара́дным пляц-пара́днай
пляц-пара́днаю
пляц-пара́дным пляц-пара́днымі
М. пляц-пара́дным пляц-пара́днай пляц-пара́дным пляц-пара́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

свято́чна-пара́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свято́чна-пара́дны свято́чна-пара́дная свято́чна-пара́днае свято́чна-пара́дныя
Р. свято́чна-пара́днага свято́чна-пара́днай
свято́чна-пара́днае
свято́чна-пара́днага свято́чна-пара́дных
Д. свято́чна-пара́днаму свято́чна-пара́днай свято́чна-пара́днаму свято́чна-пара́дным
В. свято́чна-пара́дны (неадуш.)
свято́чна-пара́днага (адуш.)
свято́чна-пара́дную свято́чна-пара́днае свято́чна-пара́дныя (неадуш.)
свято́чна-пара́дных (адуш.)
Т. свято́чна-пара́дным свято́чна-пара́днай
свято́чна-пара́днаю
свято́чна-пара́дным свято́чна-пара́днымі
М. свято́чна-пара́дным свято́чна-пара́днай свято́чна-пара́дным свято́чна-пара́дных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)