пара́дна

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
пара́дна пара́дней -

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пара́дна-арыстакраты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пара́дна-арыстакраты́чны пара́дна-арыстакраты́чная пара́дна-арыстакраты́чнае пара́дна-арыстакраты́чныя
Р. пара́дна-арыстакраты́чнага пара́дна-арыстакраты́чнай
пара́дна-арыстакраты́чнае
пара́дна-арыстакраты́чнага пара́дна-арыстакраты́чных
Д. пара́дна-арыстакраты́чнаму пара́дна-арыстакраты́чнай пара́дна-арыстакраты́чнаму пара́дна-арыстакраты́чным
В. пара́дна-арыстакраты́чны (неадуш.)
пара́дна-арыстакраты́чнага (адуш.)
пара́дна-арыстакраты́чную пара́дна-арыстакраты́чнае пара́дна-арыстакраты́чныя (неадуш.)
пара́дна-арыстакраты́чных (адуш.)
Т. пара́дна-арыстакраты́чным пара́дна-арыстакраты́чнай
пара́дна-арыстакраты́чнаю
пара́дна-арыстакраты́чным пара́дна-арыстакраты́чнымі
М. пара́дна-арыстакраты́чным пара́дна-арыстакраты́чнай пара́дна-арыстакраты́чным пара́дна-арыстакраты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пара́днае́лічны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пара́днае́лічны пара́днае́лічная пара́днае́лічнае пара́днае́лічныя
Р. пара́днае́лічнага пара́днае́лічнай
пара́днае́лічнае
пара́днае́лічнага пара́днае́лічных
Д. пара́днае́лічнаму пара́днае́лічнай пара́днае́лічнаму пара́днае́лічным
В. пара́днае́лічны (неадуш.)
пара́днае́лічнага (адуш.)
пара́днае́лічную пара́днае́лічнае пара́днае́лічныя (неадуш.)
пара́днае́лічных (адуш.)
Т. пара́днае́лічным пара́днае́лічнай
пара́днае́лічнаю
пара́днае́лічным пара́днае́лічнымі
М. пара́днае́лічным пара́днае́лічнай пара́днае́лічным пара́днае́лічных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пара́дна-выхадны́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пара́дна-выхадны́ пара́дна-выхадна́я пара́дна-выхадно́е пара́дна-выхадны́я
Р. пара́дна-выхадно́га пара́дна-выхадно́й
пара́дна-выхадно́е
пара́дна-выхадно́га пара́дна-выхадны́х
Д. пара́дна-выхадно́му пара́дна-выхадно́й пара́дна-выхадно́му пара́дна-выхадны́м
В. пара́дна-выхадны́ (неадуш.)
пара́дна-выхадно́га (адуш.)
пара́дна-выхадну́ю пара́дна-выхадно́е пара́дна-выхадны́я (неадуш.)
пара́дна-выхадны́х (адуш.)
Т. пара́дна-выхадны́м пара́дна-выхадно́й
пара́дна-выхадно́ю
пара́дна-выхадны́м пара́дна-выхадны́мі
М. пара́дна-выхадны́м пара́дна-выхадно́й пара́дна-выхадны́м пара́дна-выхадны́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пара́дна-манумента́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пара́дна-манумента́льны пара́дна-манумента́льная пара́дна-манумента́льнае пара́дна-манумента́льныя
Р. пара́дна-манумента́льнага пара́дна-манумента́льнай
пара́дна-манумента́льнае
пара́дна-манумента́льнага пара́дна-манумента́льных
Д. пара́дна-манумента́льнаму пара́дна-манумента́льнай пара́дна-манумента́льнаму пара́дна-манумента́льным
В. пара́дна-манумента́льны (неадуш.)
пара́дна-манумента́льнага (адуш.)
пара́дна-манумента́льную пара́дна-манумента́льнае пара́дна-манумента́льныя (неадуш.)
пара́дна-манумента́льных (адуш.)
Т. пара́дна-манумента́льным пара́дна-манумента́льнай
пара́дна-манумента́льнаю
пара́дна-манумента́льным пара́дна-манумента́льнымі
М. пара́дна-манумента́льным пара́дна-манумента́льнай пара́дна-манумента́льным пара́дна-манумента́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пара́дна-ўрачы́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пара́дна-ўрачы́сты пара́дна-ўрачы́стая пара́дна-ўрачы́стае пара́дна-ўрачы́стыя
Р. пара́дна-ўрачы́стага пара́дна-ўрачы́стай
пара́дна-ўрачы́стае
пара́дна-ўрачы́стага пара́дна-ўрачы́стых
Д. пара́дна-ўрачы́стаму пара́дна-ўрачы́стай пара́дна-ўрачы́стаму пара́дна-ўрачы́стым
В. пара́дна-ўрачы́сты (неадуш.)
пара́дна-ўрачы́стага (адуш.)
пара́дна-ўрачы́стую пара́дна-ўрачы́стае пара́дна-ўрачы́стыя (неадуш.)
пара́дна-ўрачы́стых (адуш.)
Т. пара́дна-ўрачы́стым пара́дна-ўрачы́стай
пара́дна-ўрачы́стаю
пара́дна-ўрачы́стым пара́дна-ўрачы́стымі
М. пара́дна-ўрачы́стым пара́дна-ўрачы́стай пара́дна-ўрачы́стым пара́дна-ўрачы́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ко́рцік, ‑а, м.

Халодная колючая зброя ў форме кароткага кінжала, якую ў СССР носяць адміралы, генералы, афіцэры, мічманы і прапаршчыкі пры парадна-выхадной форме.

[Ад перс. kārd — нож.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГІБС ((Gibbs) Джэймс) (23.12.1682, г. Абердзін, Вялікабрытанія — 5.8.1754),

англійскі архітэктар і тэарэтык мастацтва. Вучыўся ў Галандыі, у 1700—09 — у Італіі ў К.​Фантана. Супрацоўнічаў з К.Рэнам. Яго пабудовы ў стылі класіцызму вызначаюцца прастатой і адзінствам кампазіцыі, вытанчанасцю дэталей: цэрквы Сент-Мэры-ле-Стрэнд (1714—17) і Сент-Марцін-ін-зе-Філдс (1722—26) у Лондане; парадна-велічны будынак б-кі Рэдкліфа (1737—49) у Оксфардзе і інш. Аўтар працы «Кніга пра архітэктуру» (1728).

т. 5, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБМУНДЗІРАВА́ННЕ ВАЙСКО́ВАЕ,

форменнае адзенне ваеннаслужачага, адметнае колерам, канструкцыяй (кроем), знакамі адрознення і інш.

Элементы абмундзіравання вайсковага вядомыя са стараж. часоў (Егіпет, Асірыя, Персія, Грэцыя), больш выразнымі сталі ў арміі Стараж. Рыма. Упершыню аднолькавае абмундзіраванне вайсковае па відах і родах войскаў уведзена ў Францыі ў 17 ст. На Беларусі абмундзіраванне вайсковае пачало набываць адметнасць з часоў сярэднявечча і пазней. Напр., у 2-й пал. 18 ст. шараговы першай гвардыі ВКЛ насіў чырв. мундзір з сінімі вылогамі (адваротамі) і суконнымі пагонамі. Бікорн (галаўны ўбор) упрыгожваў пампон жоўтага колеру. На штанах сіняга колеру — адмысловая аздоба, характэрная толькі для палка пешай гвардыі. Бамбардзір (камандзір гарматнага разліку) у корпусе артылерыі ВКЛ, напр., меў мундзір з чорным каўняром, адваротамі і манжэтамі, зялёныя суконныя штаны з чорнымі лампасамі, на касцы змяшчалася латунная эмблема ў выглядзе палаючай гранаты, выява якой была таксама на торбе для нашэння набояў (боезапасаў). Шараговы коннай гвардыі ВКЛ меў чырв. мундзір без лацканаў і белыя ласіны (штаны са скуры лася, якія шчыльна аблягалі ногі) з батфортамі, насіў парык. Верхні край бікорна быў абшыты галуном. Абмундзіраванне вайсковае з цягам часу мянялася.

Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь нац. форма абмундзіравання вайсковага распрацавана і зацверджана ў 1993. У яго ўваходзяць: верхняе адзенне (паліто і куртка зімовыя, плашч-паліто, кіцель, куртка, штаны, кашуля і інш.), галаўныя ўборы (шапка-вушанка, фуражка, пілотка), бялізна, абутак, амуніцыя. Парадак выкарыстання абмундзіравання вайсковага вызначаецца правіламі нашэння вайск. формы адзення, якая падзяляецца на парадную, парадна-выхадную, паўсядзённую, палявую і рабочую, а кожная з іх — на летнюю і зімовую. Права нашэння абмундзіравання вайсковага маюць ваеннаслужачыя ўзбр. сіл, ваен.-навуч. устаноў, а таксама тыя катэгорыі ваеннаслужачых, за якімі пасля звальнення ў запас ці адстаўку захавана такое права.

У.​П.​Рудэнка, В.​А.​Юшкевіч.

Да арт. Абмундзіраванне вайсковае. I. Адзенне воінаў 11—14 ст.: 1—2 — воіны Старажытнай Русі (11—12 ст.); 3 — літоўскі воін 14 ст.; 4—7 — военачальнікі Вялікага княства Літоўскага. II. Ваяводскія і павятовыя мундзіры беларускай шляхты (1780): 1 — Смаленскае ваяв.; 2 — Гарадзенскі пав.; 3 — Ашмянскі пав.; 4 — Віленскае ваяв.; 5 — Наваградскае ваяв.; 6 — Аршанскі пав.; 7 — Полацкае ваяв.; 8 — Берасцейскае ваяв. III. Адзенне войска Вялікага княства Літоўскага (1776—94): 1 — генерал-маёр; 2 — афіцэр 3-га палка пярэдняй стражы; 3 — ротмістр янычарскай харугвы Булавы вялікай; 4 — шараговы пешай гвардыі; 5 — шараговы коннай гвардыі; б — бамбардзір корпуса артылерыі; 7 — інжынер ваеннага корпуса інжынераў.
Да арт. Абмундзіраванне вайсковае. Форма адзення ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Для генералаў: 1 — летняя парадна-выхадная, 2 — летняя штодзённая (акрамя авіяцыі), 3 — летняя штодзённая (авіяцыі), 4 — зімовая штодзённая, 5 — летняя штодзённая (з кашуляй), 6 — летняя палявая; для афіцэраў і прапаршчыкаў: 7 — летняя парадна-выхадная, 8 — летняя штодзённая (акрамя авіяцыі), 9 — летняя штодзённая (авіяцыі), 10 — летняя штодзённая (з курткай і пілоткай), 11 — зімовая штодзённая (з фуражкай), 12 — летняя штодзённая (з плашч-паліто), 13 — летняя штодзённая (з кашуляй), 14 — летняя палявая, 15 — зімовая палявая; для салдат, сяржантаў і курсантаў ваенных вучылішчаў: 16 — летняя парадна-выхадная, 17 — летняя палявая, 18 — зімовая палявая; для салдат і сяржантаў паветрана-дэсантных войскаў: 19 — летняя палявая; для ваеннаслужачых жанчын: 20 — летняя штодзённая (з курткай і пілоткай), 21 — летняя палявая.

т. 1, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

саркафа́г

(лац. sarcophagus, ад гр. sarkophagos = літар. пажыральнік мяса)

манументальная, парадна аформленая труна; выраблялася з каменю, дрэва і іншых матэрыялаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)