папі́хіч, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папі́хіч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. папі́хіч папі́хічы
Р. папі́хіча папі́хічаў
Д. папі́хічу папі́хічам
В. папі́хіча папі́хічаў
Т. папі́хічам папі́хічамі
М. папі́хічу папі́хічах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папі́хіч м., разг. челове́к, кото́рым помыка́ют

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папі́хіч, ‑а, м.

Разм. Чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца, камандуюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папі́хіч ’чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца, камандуюць’ (ТСБМ), попі́хіч ’тс’ (ТС). Ад папіха́ць < піха́ць з агентыўным суф. ‑іч (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папіха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-н. справу.

2. Тое, што і папіхіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папіха́ч, -ча́ м., разг., см. папі́хіч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пры́пхапапіхіч’ (ТС). З *pri‑pъxa? Да пхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папіха́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Чалавек, якому даручаюць паскорыць якую‑н. справу.

2. Тое, што і папіхіч. [Максім:] — Не ўмееш гаспадарку сваю весці, бо .. не хітры ты чалавек... Папіхач — куды пхнуць, туды і ідзеш. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Папіха́ч ’чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-небудзь справу’ (ТСБМ, ТС); тое ж, што і папіхіч (гл.) (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.; КЭС, лаг.). Дэрыват з агентыўным старажытным суф. ‑ач ад папіхаць < піхаць (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)