папіха́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

1. Чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-н. справу.

2. Тое, што і папіхіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папіха́ч

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. папіха́ч папіхачы́
Р. папіхача́ папіхачо́ў
Д. папіхачу́ папіхача́м
В. папіхача́ папіхачо́ў
Т. папіхачо́м папіхача́мі
М. папіхачу́ папіхача́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папіха́ч, -ча́ м., разг., см. папі́хіч

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папіха́ч, ‑а, м.

Разм.

1. Чалавек, якому даручаюць паскорыць якую‑н. справу.

2. Тое, што і папіхіч. [Максім:] — Не ўмееш гаспадарку сваю весці, бо .. не хітры ты чалавек... Папіхач — куды пхнуць, туды і ідзеш. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папіха́ч м. разм. Förderer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Папіха́ч ’чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-небудзь справу’ (ТСБМ, ТС); тое ж, што і папіхіч (гл.) (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.; КЭС, лаг.). Дэрыват з агентыўным старажытным суф. ‑ач ад папіхаць < піхаць (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валя́ч ’лайдак, лежань’ (гродз., КЭС). Да валяць, валяцца, суфіксацыя, як у папіхач, крумкач. Параўн. рус. валявка, валяшка, валуй, валец, валюга ’гультай, разява, лежабока’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́лішкапапіхач’ (віл., Сл. ПЗБ). Калі тут не памылка — по́пішка ад папіхаць, экспр. суф. ‑ішк‑ (як запінзапішка), параўн. папі́шка ’штурханне ў дно вяслом’ (Касп.), то, хутчэй за ўсё, да лі́шак, лішка ’лішняе’, г. зн. ’непатрэбнае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слуга, служка, прыслужнік, прыслуга, работнік, найміт, падручны / на сельскагаспадарчых работах: парабак, батрак; служака, службак, служэбнік, папіхач, паслугач, халуй (разм.); лёкай (уст.); васал (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)