Кішка папярочная абадочная 2/411

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПЯРО́ЧНАЯ ХВА́ЛЯ,

хваля, што распаўсюджваецца ў напрамку, перпендыкулярным да плоскасці, у якой адбываюцца ваганні часцінак асяроддзя (для мех. хвалі) ці ў якой ляжаць вектары напружанасці эл. і магн. палёў (для электрамагнітнай хвалі).

т. 12, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПЯРО́ЧНАЯ ВУЛКАНІ́ЧНАЯ СЬЕ́РА (Cordillera Neo-Volcánica),

горны хрыбет у Мексіцы, акаймоўвае паўд. край Мексіканскага нагор’я. Даўж. 800 км, шыр. 50—100 км. Расчлянёны скідамі. Частыя землетрасенні. Шмат дзеючых вулканаў: Арысаба (5700 м), Каліма, Папакатэпетль (5452 м), Парыкутын і інш. Вечназялёныя і хваёвыя лясы, на вяршынях — вечныя снягі. Нацыянальныя паркі. Каля падножжа г. Мехіка.

т. 12, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тра́верса і тра́верза, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго-н., а таксама папярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́нка³, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Папярочная лаўка на вёсельным судне для весляроў і пасажыраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́верса і тра́верза, ‑ы, ж.

Спец. Папярочная бэлька, перакладзіна для ўмацавання чаго‑н., а таксама папярочная перагародка, сценка, пліта спецыяльнага прызначэння. Траверсы для падвешвання ізалятараў на высакавольтных лініях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папяро́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папяро́чны папяро́чная папяро́чнае папяро́чныя
Р. папяро́чнага папяро́чнай
папяро́чнае
папяро́чнага папяро́чных
Д. папяро́чнаму папяро́чнай папяро́чнаму папяро́чным
В. папяро́чны (неадуш.)
папяро́чнага (адуш.)
папяро́чную папяро́чнае папяро́чныя (неадуш.)
папяро́чных (адуш.)
Т. папяро́чным папяро́чнай
папяро́чнаю
папяро́чным папяро́чнымі
М. папяро́чным папяро́чнай папяро́чным папяро́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

тарэ́ц, -рца́, мн. -рцы́, -рцо́ў, м.

1. Папярочны разрэз бервяна, бруса; папярочная грань чаго-н.

Т. дошкі.

2. Кароткі, звычайна шасцігранны драўляны брусок для машчэння вуліц.

3. Маставая з такіх брускоў.

|| прым. тарцо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́верс¹, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Папярочнае прыкрыццё (насып) у акопах, траншэях, прызначанае для засцярогі ад агню з флангаў.

2. Папярочная дамба, якая ідзе ад берага да сярэдзіны ракі.

|| прым. тра́версны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

przecznica

przecznic|a

ж. папярочная вуліца; папярочная дарога;

trzy ~e stąd — тры кварталы адсюль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)