папяро́ва-кардо́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
папяро́ва-кардо́нны |
папяро́ва-кардо́нная |
папяро́ва-кардо́ннае |
папяро́ва-кардо́нныя |
| Р. |
папяро́ва-кардо́ннага |
папяро́ва-кардо́ннай папяро́ва-кардо́ннае |
папяро́ва-кардо́ннага |
папяро́ва-кардо́нных |
| Д. |
папяро́ва-кардо́ннаму |
папяро́ва-кардо́ннай |
папяро́ва-кардо́ннаму |
папяро́ва-кардо́нным |
| В. |
папяро́ва-кардо́нны (неадуш.) папяро́ва-кардо́ннага (адуш.) |
папяро́ва-кардо́нную |
папяро́ва-кардо́ннае |
папяро́ва-кардо́нныя (неадуш.) папяро́ва-кардо́нных (адуш.) |
| Т. |
папяро́ва-кардо́нным |
папяро́ва-кардо́ннай папяро́ва-кардо́ннаю |
папяро́ва-кардо́нным |
папяро́ва-кардо́ннымі |
| М. |
папяро́ва-кардо́нным |
папяро́ва-кардо́ннай |
папяро́ва-кардо́нным |
папяро́ва-кардо́нных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
папяро́ва-лесахімі́чны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
папяро́ва-лесахімі́чны |
папяро́ва-лесахімі́чная |
папяро́ва-лесахімі́чнае |
папяро́ва-лесахімі́чныя |
| Р. |
папяро́ва-лесахімі́чнага |
папяро́ва-лесахімі́чнай папяро́ва-лесахімі́чнае |
папяро́ва-лесахімі́чнага |
папяро́ва-лесахімі́чных |
| Д. |
папяро́ва-лесахімі́чнаму |
папяро́ва-лесахімі́чнай |
папяро́ва-лесахімі́чнаму |
папяро́ва-лесахімі́чным |
| В. |
папяро́ва-лесахімі́чны (неадуш.) папяро́ва-лесахімі́чнага (адуш.) |
папяро́ва-лесахімі́чную |
папяро́ва-лесахімі́чнае |
папяро́ва-лесахімі́чныя (неадуш.) папяро́ва-лесахімі́чных (адуш.) |
| Т. |
папяро́ва-лесахімі́чным |
папяро́ва-лесахімі́чнай папяро́ва-лесахімі́чнаю |
папяро́ва-лесахімі́чным |
папяро́ва-лесахімі́чнымі |
| М. |
папяро́ва-лесахімі́чным |
папяро́ва-лесахімі́чнай |
папяро́ва-лесахімі́чным |
папяро́ва-лесахімі́чных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Гомельскі папярова-лесахімічны камбінат 12/687
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ ПАПЯРО́ВА-КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКА.
Дзейнічала ў 1889—1905 у Віцебску. Выпускала толевую, абгортачную, кардонную паперу, кардон. Мела паравыя машыны на 50 (1890) і 80 к.с. (1895—1900) і 2 паравыя катлы. Працавала ад 124 (1900) да 150 (1902—05) рабочых, выпускалася прадукцыі на 140,4 тыс. руб. (1900).
т. 4, с. 222
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРСКАЯ ПАПЯРО́ВА-КАРДО́ННАЯ ФА́БРЫКА.
Заснавана да 1809 у мяст. Азёры Гродзенскага пав. (цяпер вёска ў Гродзенскім р-не). Вырабляла друкарскую паперу розных гатункаў, простую з рыззя, абгортачную і кардон з драўніннай масы. У 1876 працавала 108, у 1881 — 21 рабочы. У 1884—90 мела 2 паравыя машыны, з 1890 — папяровую машыну.
т. 1, с. 163
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ ЛЕСАХІМІ́ЧНЫ ЗАВО́Д,
«Лесахімік». Створаны ў 1971 у г. Барысаў як папярова-лесахім. камбінат на базе лесахім. з-да і папяровай ф-кі «Прафінтэрн» (дзейнічала ў 1902—25 як Барысаўская папяровая фабрыка «Папірус»). З 1976 у ВА «Белпаперапрам». З 1977 завод, у 1992 рэарганізаваны, з 1994 адкрытае акц. т-ва «Лесахімік». Асн. прадукцыя (1995): каніфоль, жывічны шкіпінар, пакост, сальвент.
т. 2, с. 332
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКАЕ АКЦЫЯНЕ́РНАЕ ТАВАРЫ́СТВА «ГОМЕЛЬШПАЛЕ́РЫ».
Засн. ў 1936 як з-д «Ізапліт», выпускаў драўнянавалакністыя пліты. З 1937 у складзе Навабеліцкага каніфольна-мыльнага з-да, выпускаў дадаткова каніфольнае мыла, шкіпінар. У 1941 эвакуіраваны на ўсход. У 1946 адноўлены у Гомелі. З 1953 Навабеліцкі лесахімкамбінат, з 1972 Гомельскі папярова-лесахім. камбінат, з 1976 Гомельскі палярова-лесахім. з-д. З 1993 адкрытае акц. т-ва «Гомельшпалеры». Асн. прадукцыя: шпалеры ўсіх відаў; тэкстурная і святлоадчувальная папера.
т. 5, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХА́НГЕЛЬСКІ ЦЭЛЮЛО́ЗНА-ПАПЯРО́ВЫ КАМБІНА́Т,
у г. Навадзвінск Архангельскай вобл. Расійскай Федэрацыі, адзін з найбольшых у Еўропе. Першая чарга (сульфіт-цэлюлозны з-д і папяровая ф-ка) пачала дзейнічаць у 1940, другая (сульфат-цэлюлозны з-д і кардонная ф-ка) — у 1972, трэцяя (з-д беленай сульфатнай цэлюлозы) — у 1975. З 1994 холдынг. Асн. прадукцыя (1995): цэлюлоза, тарны кардон, папера. Выпускае таксама этылавы спірт, кармавыя дрожджы, драўняна-валакністыя пліты, сшыткі, папярова-белавыя тавары. Занята больш за 10 тыс. працаўнікоў (1990). Магутнасці разлічаны на перапрацоўку 4,5 млн. м³ драўніны за год. Частка прадукцыі экспартуецца ў Беларусь.
Я.М.Селіцкая.
т. 1, с. 518
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЁРЫ,
вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не, на паўд. беразе воз. Белае. Цэнтр сельсавета і калгаса «Азёры». За 25 км на У ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Жытомля. 4306 ж., 1768 двароў (1994).
Упершыню згадваюцца ў 1398 як «двор Вітаўта». У 15—17 ст. велікакняжацкае ўладанне, цэнтр воласці Гродзенскага пав. У 1518 упамінаецца як мястэчка. У пач. 19 ст. засн. Азёрская папярова-кардонная фабрыка і Азёрская суконная мануфактура, у 1895 — гарбарнае прадпрыемства. У 1897 — 3283 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы. З 1939 у БССР. У 1940—62 у Скідзельскім р-не. У 1940—55 гар. пасёлак.
Акц. т-ва «Гродзенская зверагаспадарка». Сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Царква і касцёл. Каля вёскі стаянкі эпохі мезаліту, неаліту (нёманская культура) і бронзавага веку.
т. 1, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)