папялі́сты, -ая, -ае.

Які мае колер попелу.

Папялістае неба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папялі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папялі́сты папялі́стая папялі́стае папялі́стыя
Р. папялі́стага папялі́стай
папялі́стае
папялі́стага папялі́стых
Д. папялі́стаму папялі́стай папялі́стаму папялі́стым
В. папялі́сты (неадуш.)
папялі́стага (адуш.)
папялі́стую папялі́стае папялі́стыя (неадуш.)
папялі́стых (адуш.)
Т. папялі́стым папялі́стай
папялі́стаю
папялі́стым папялі́стымі
М. папялі́стым папялі́стай папялі́стым папялі́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папялі́сты пепели́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папялі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае колер попелу. Сонца пякло без жалю, бясхмарнае неба было папялістым. Хомчанка. Усе з пашанаю глянулі на гэтыя сціплыя, невысокія кусты, якія папялістым колерам сваіх лісточкаў крыху нагадвалі адзін з нашых вербалозаў. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папялі́сты schen-; schgrau, schblond

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Папялі́сты ’які мае колер попелу’ (ТСБМ), папяля́сты ’тс’ (Гарэц., Мал.). Да попел (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шэ́ра-папялі́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. шэ́ра-папялі́сты шэ́ра-папялі́стая шэ́ра-папялі́стае шэ́ра-папялі́стыя
Р. шэ́ра-папялі́стага шэ́ра-папялі́стай
шэ́ра-папялі́стае
шэ́ра-папялі́стага шэ́ра-папялі́стых
Д. шэ́ра-папялі́стаму шэ́ра-папялі́стай шэ́ра-папялі́стаму шэ́ра-папялі́стым
В. шэ́ра-папялі́сты (неадуш.)
шэ́ра-папялі́стага (адуш.)
шэ́ра-папялі́стую шэ́ра-папялі́стае шэ́ра-папялі́стыя (неадуш.)
шэ́ра-папялі́стых (адуш.)
Т. шэ́ра-папялі́стым шэ́ра-папялі́стай
шэ́ра-папялі́стаю
шэ́ра-папялі́стым шэ́ра-папялі́стымі
М. шэ́ра-папялі́стым шэ́ра-папялі́стай шэ́ра-папялі́стым шэ́ра-папялі́стых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пе́пелистый папялі́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

КАРЭ́ТА,

чатырохколавы закрыты конны экіпаж. Пашыраны ў 17 — пач. 20 ст. пры дварах буйных магнатаў Еўропы і Расіі. Мела жал. рысоры, дзверцы і зашклёныя акенцы, пляцоўку для фурмана, якая адчлянялася ад кузава і ўзвышалася над пярэднім ходам. Фарбавалі ў цёмны, радзей папялісты, жоўты, белы колер, пакрывалі лакам, размалёўвалі, аздаблялі разьбой, знутры аббівалі скурай і тканінамі. Дэкор адпавядаў пэўнаму маст. стылю. Везлі К. 2—6 коней, запрэжаных папарна цугам.

В.​С.​Цітоў.

т. 8, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

popielaty

popielat|y

папялісты;

~e włosy — папялістыя валасы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)