папыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго або у каго.

Звярнуцца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца пра што-н.

Папытай, калі яны ад’язджаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папыта́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папыта́ю папыта́ем
2-я ас. папыта́еш папыта́еце
3-я ас. папыта́е папыта́юць
Прошлы час
м. папыта́ў папыта́лі
ж. папыта́ла
н. папыта́ла
Загадны лад
2-я ас. папыта́й папыта́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час папыта́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папыта́ць сов. спроси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Звярнуцца да каго‑н. з пытаннем, каб даведацца пра што‑н.; задаць пытанне. — Хазарычы адсюль далёка? — дастаўшы з планшэткі і разгарнуўшы на стале палявую карту, папытаў камендант. Сабаленка. Раптам Пятрок падумаў: «А от вазьму ды папытаю, што .. [Сальвэсь] тут робіць. Папытаю і паеду зараз жа». Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папыта́ць гл. пытаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

поспра́шивать и поспроси́ть сов., разг.

1. папыта́ць (у каго), папыта́цца (у каго), запыта́ць (у каго), запыта́цца (у каго);

2. папыта́ць (каго), запыта́ць (каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

попыта́ть сов.

1. (попробовать) разг. паспрабава́ць, папрабава́ць, паспыта́ць;

попыта́ть сча́стья паспыта́ць шча́сця;

2. (расспросить) прост. папыта́ць;

3. (подвергнуть пытке) зрабі́ць до́пыт; пакатава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

challenge

[ˈtʃælɪndʒ]

1.

v.

1) выкліка́ць (на спабо́рніцтва, дуэ́ль)

2) аклі́кнуць, затрыма́ць (каб папыта́ць про́пуск)

3) аспрэ́чваць; паддава́ць сумне́ву

4) Law аспрэ́чваць прыся́жных

2.

n.

1) вы́клік -у m. (на спабо́рніцтва, дуэ́ль)

2) во́клік вартаво́га “хто ідзе́?”

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)