папха́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папха́ю папха́ем
2-я ас. папха́еш папха́еце
3-я ас. папха́е папха́юць
Прошлы час
м. папха́ў папха́лі
ж. папха́ла
н. папха́ла
Загадны лад
2-я ас. папха́й папха́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час папха́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папха́ць сов.

1. (вложить всё, многое внутрь чего-л.) запиха́ть, попиха́ть, засу́нуть, посова́ть;

усё ~ха́лі ў адзі́н мяшо́к — всё запиха́ли (попиха́ли, засу́нули, посова́ли) в оди́н мешо́к;

2. (нек-рое время) потолка́ть, попиха́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Запхнуць куды‑н., у што‑н. усё, многае. Папхаць рэчы ў чамадан.

2. Штурхаючы, прымусіць ісці, рухацца ў якім‑н. напрамку. — А можна плыцік зрабіць каля вострава, — не здаваўся Віця. — Пагрузім рэчы на плыцік і папхаем перад сабою. Місько.

3. і без дап. Пхаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папха́ны разг. запи́ханный, засу́нутый; см. папха́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Запхаць, папхаць усё, многае.

2. Запіхваючы, пералажыць у другое месца. Перапхаць зелле ў другі мяшок.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посова́ть сов., разг.

1. (потыкать) пасо́ваць, паты́цкаць;

2. (засовывая, положить в несколько приёмов) папха́ць, пазапіха́ць, паўпіха́ць, пазасо́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подви́гать сов.

1. (чем) паварушы́ць, пакра́таць;

подви́гать па́льцами паварушы́ць (пакра́таць) па́льцамі;

2. (двинуть немного или несколько раз) пару́хаць; (с места на место) пасо́ваць; (потолкать) паштурха́ць, папха́ць;

подви́гать ма́ятник часо́в пару́хаць ма́ятнік гадзі́нніка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)