ПАПУЛІ́СТЫ, партыя папулістаў,

партыя фермераў і ч. рабочых ЗША ў канцы 19 ст. Засн. ў маі 1891. Падзяляла прынцыпы папулізму. Праграма: канфіскацыя лішкаў зямлі ў карпарацый і раздача іх пасяленцам; нацыяналізацыя чыгунак, тэлеграфа і тэлефона; неабмежаваная чаканка сярэбраных і залатых манет для забеспячэння «танных грошай»; увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня і інш. На прэзідэнцкіх выбарах 1892 іх кандыдат Дж.​Б.​Уівер набраў больш за 1 млн. галасоў, на выбарах 1896 П. падтрымалі кандыдата Дэмакр. партыі У.​Дж.​Браяна (прайграў выбары). Неаднароднасць складу партыі П. абумовіла яе няўстойлівасць, да 1900 яна распалася і фактычна спыніла існаванне.

т. 12, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

папулі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. папулі́ст папулі́сты
Р. папулі́ста папулі́стаў
Д. папулі́сту папулі́стам
В. папулі́ста папулі́стаў
Т. папулі́стам папулі́стамі
М. папулі́сце папулі́стах

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)