Папуляцыйная генетыка 2/347; 3/71; 8/96—97; 11/403

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

экалогія папуляцыйная

т. 18, кн. 1, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПУЛЯЦЫ́ЙНАЯ ГЕНЕ́ТЫКА,

раздзел генетыкі, які вывучае заканамернасці генет. структуры папуляцый і яе змены ў працэсе эвалюцыі. Вывучае эфекты антрапагеннага ўздзеяння на генет. структуру папуляцый, распрацоўвае асновы яе захавання і рацыянальнага выкарыстоўвання. Падзяляецца на тэарэт. і эксперыментальную. Станаўленне П.г. звязана з працамі англ. матэматыка Г.​Хардзі і ням. ўрача В.​Вайнберга (1908), а таксама С.С.Чацверыкова (1926), Р.​Фішэра, Дж.​Холдэйна, С.​Райта (1930) і інш. На Беларусі асобныя кірункі П.г. заклалі П.Ф.Ракіцкі і М.В.Турбін. Даследаванні вядуцца ў Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац. АН Беларусі (генетыка камбінацыйнай здольнасці с.-г. раслін, уплыў адбору на генет. структуру папуляцый, аналіз генет. структуры прыродных папуляцый жывёл, вывучэнне заканамернасцей дынамікі хім. і радыяцыйнага мутагенезу ў папуляцыях і інш.), Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору (генет. полімарфізм насельніцтва Беларусі), Ін-це лесу (генет. структура хваёвых лясоў Беларусі), Віцебскай акадэміі вет. медыцыны і інш.

Н.​І.​Рабаконь.

т. 12, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭМЭКАЛО́ГІЯ,

гл. Экалогія папуляцыйная.

т. 6, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЕНЕ́ТЫКА ПАПУЛЯ́ЦЫЙ,

гл. Папуляцыйная генетыка.

т. 5, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дэмэкало́гія

[ад дэм(акратызм) + экалогія]

папуляцыйная экалогія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

папуляцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папуляцы́йны папуляцы́йная папуляцы́йнае папуляцы́йныя
Р. папуляцы́йнага папуляцы́йнай
папуляцы́йнае
папуляцы́йнага папуляцы́йных
Д. папуляцы́йнаму папуляцы́йнай папуляцы́йнаму папуляцы́йным
В. папуляцы́йны (неадуш.)
папуляцы́йнага (адуш.)
папуляцы́йную папуляцы́йнае папуляцы́йныя (неадуш.)
папуляцы́йных (адуш.)
Т. папуляцы́йным папуляцы́йнай
папуляцы́йнаю
папуляцы́йным папуляцы́йнымі
М. папуляцы́йным папуляцы́йнай папуляцы́йным папуляцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гене́тыка-папуляцы́йны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гене́тыка-папуляцы́йны гене́тыка-папуляцы́йная гене́тыка-папуляцы́йнае гене́тыка-папуляцы́йныя
Р. гене́тыка-папуляцы́йнага гене́тыка-папуляцы́йнай
гене́тыка-папуляцы́йнае
гене́тыка-папуляцы́йнага гене́тыка-папуляцы́йных
Д. гене́тыка-папуляцы́йнаму гене́тыка-папуляцы́йнай гене́тыка-папуляцы́йнаму гене́тыка-папуляцы́йным
В. гене́тыка-папуляцы́йны (неадуш.)
гене́тыка-папуляцы́йнага (адуш.)
гене́тыка-папуляцы́йную гене́тыка-папуляцы́йнае гене́тыка-папуляцы́йныя (неадуш.)
гене́тыка-папуляцы́йных (адуш.)
Т. гене́тыка-папуляцы́йным гене́тыка-папуляцы́йнай
гене́тыка-папуляцы́йнаю
гене́тыка-папуляцы́йным гене́тыка-папуляцы́йнымі
М. гене́тыка-папуляцы́йным гене́тыка-папуляцы́йнай гене́тыка-папуляцы́йным гене́тыка-папуляцы́йных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАПУЛЕ́ЦЫЯ (ад лац. populus народ, насельніцтва),

сукупнасць жывых арганізмаў аднаго віду, якія маюць агульны генафонд, свабодна скрыжоўваюцца ці патэнцыяльна здольны скрыжоўвацца паміж сабой (панміксія), займаюць агульную тэр. і маюць пэўныя прасторава-часавыя ўзаемаадносіны. Тэрмін «П.» ўвёў В.Іагансен (1903).

Мае складаную структуру, якая падтрымліваецца механізмамі самарэгуляцыі і характарызуецца колькасцю асобін, шчыльнасцю засялення, характарам прасторавага размеркавання, палавым, узроставым і генет. складам. Унутры П. вылучаюць больш дробныя групы (сем’і, дэмы, парцэлы, мікрапапуляцыі і інш.). П. розных відаў, якія пражываюць у адным месцы, ствараюць біяцэноз. У прыродзе налічваецца шмат тыпаў П. (напр., насельніцтва Беларусі можна разглядаць як П. людзей; статак зуброў у Белавежскай пушчы — прыродная П. і інш.). Аддзяляецца ад суседніх П. рознымі формамі ізаляцыі, аднак межы паміж імі дакладна не акрэслены. П. разглядаецца як элементарная адзінка эвалюц. працэсу, здольная рэагаваць на змену асяроддзя перабудовай генет. структуры, з’яўляецца формай існавання віду, якая забяспечвае яго эвалюц. ўстойлівасць у сувязі з генет. разнастайнасцю асобных П. Вывучэнне П. мае важнае значэнне для распрацоўкі навук. асноў рацыянальнага выкарыстання і захавання біял. рэсурсаў. Гл. таксама Папуляцыйная генетыка, Экалогія папуляцыйная.

т. 12, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)