папрэ́лы, -ая, -ае.

Які папрэў, сапсаваўся ад сырасці і цяпла; які запаліўся ад перагравання, поту (пра скуру).

Папрэлыя месцы на целе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрэ́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папрэ́лы папрэ́лая папрэ́лае папрэ́лыя
Р. папрэ́лага папрэ́лай
папрэ́лае
папрэ́лага папрэ́лых
Д. папрэ́ламу папрэ́лай папрэ́ламу папрэ́лым
В. папрэ́лы (неадуш.)
папрэ́лага (адуш.)
папрэ́лую папрэ́лае папрэ́лыя (неадуш.)
папрэ́лых (адуш.)
Т. папрэ́лым папрэ́лай
папрэ́лаю
папрэ́лым папрэ́лымі
М. папрэ́лым папрэ́лай папрэ́лым папрэ́лых

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які папрэў, сапсаваўся ад сырасці і цяпла. Неўзабаве я звыкся з няўтульнасцямі цеснага пакойчыка, напоенага пахамі размяклай у частых паездках раменнай збруі і папрэлага на спіне кабылы лямцу. Карамазаў. // Які папрэў, запаліўся ад перагравання, поту (пра скуру). Разуты, з папрэлымі растаптанымі ступ[ня]мі, .. [баец] ледзь мог хадзіць. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сапрэ́лы, -ая, -ае.

1. Сапсаваны ад цяпла і вільгаці; папрэлы; сатлелы.

С. мох.

Сапрэлыя шпалы.

2. Змакрэлы ад поту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сапрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які сапсаваўся ад вільгаці і цяпла; згнілы, папрэлы; сатлелы. Дыхнула вільгаццю і пахам сапрэлага лісця. Скрыган. Каля станцыі ляжалі штабялі старых сапрэлых шпал. Грахоўскі.

2. Змакрэлы ад поту. Каля царквы, каля халоднай бочкі з хлебным квасам, калыхалася сапрэлая чарга. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)