улажэнне аб пакараннях крымінальных і папраўчых 1845-85

т. 16, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

папра́ўчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. папра́ўчы папра́ўчая папра́ўчае папра́ўчыя
Р. папра́ўчага папра́ўчай
папра́ўчае
папра́ўчага папра́ўчых
Д. папра́ўчаму папра́ўчай папра́ўчаму папра́ўчым
В. папра́ўчы (неадуш.)
папра́ўчага (адуш.)
папра́ўчую папра́ўчае папра́ўчыя (неадуш.)
папра́ўчых (адуш.)
Т. папра́ўчым папра́ўчай
папра́ўчаю
папра́ўчым папра́ўчымі
М. папра́ўчым папра́ўчай папра́ўчым папра́ўчых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

крыміна́льна-папра́ўчы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. крыміна́льна-папра́ўчы крыміна́льна-папра́ўчая крыміна́льна-папра́ўчае крыміна́льна-папра́ўчыя
Р. крыміна́льна-папра́ўчага крыміна́льна-папра́ўчай
крыміна́льна-папра́ўчае
крыміна́льна-папра́ўчага крыміна́льна-папра́ўчых
Д. крыміна́льна-папра́ўчаму крыміна́льна-папра́ўчай крыміна́льна-папра́ўчаму крыміна́льна-папра́ўчым
В. крыміна́льна-папра́ўчы (неадуш.)
крыміна́льна-папра́ўчага (адуш.)
крыміна́льна-папра́ўчую крыміна́льна-папра́ўчае крыміна́льна-папра́ўчыя (неадуш.)
крыміна́льна-папра́ўчых (адуш.)
Т. крыміна́льна-папра́ўчым крыміна́льна-папра́ўчай
крыміна́льна-папра́ўчаю
крыміна́льна-папра́ўчым крыміна́льна-папра́ўчымі
М. крыміна́льна-папра́ўчым крыміна́льна-папра́ўчай крыміна́льна-папра́ўчым крыміна́льна-папра́ўчых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ПАПРА́ЎЧАЯ КАЛО́НІЯ,

адзін з відаў папраўчых устаноў, дзе адбываюць пакаранне, перавыхоўваюцца і выпраўляюцца паўналетнія асуджаныя судамі Рэспублікі Беларусь да пазбаўлення волі. П.-п.к. падзяляюцца на калоніі агульнага, узмоцненага, строгага і асаблівага рэжыму і калоніі-паселішчы. Від калоніі вызначаецца ў прыгаворы суда і замену яго ў час адбыцця пакарання можа рабіць толькі суд у прадугледжаных законам выпадках. У калоніях розных відаў для асуджаных устанаўліваюцца розныя ўмовы ўтрымання ў залежнасці ад існуючага ў іх рэжыму. Гэтыя ўмовы могуць змяняцца ў бок змякчэння і ўзмацнення жорсткасці ў адпаведнасці з паводзінамі асуджаных.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 12, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАЗІРА́ЛЬНЫЯ КАМІ́СІІ Рэспублікі Беларусь, органы грамадскага кантролю за дзейнасцю папраўча-працоўных устаноў. Створаны ў 1965 пры выканкомах раённых, гар. і абл. Саветаў і пры СМ з ліку дэпутатаў Саветаў, таксама прадстаўнікоў грамадскіх арг-цый і прац. калектываў. Склад Н.к. зацвярджаецца мясц. Саветамі. Іх дзейнасць рэгулюецца папраўча-працоўным заканадаўствам і Палажэннем аб Н.к. Асн. задачы: кантроль за дзейнасцю органаў, якія выконваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, папраўчых работ з пункту гледжання захавання імі патрабаванняў заканадаўства, за арганізацыяй і правядзеннем выхаваўчай работы з асуджанымі, прыцягненне грамадскасці да перавыхавання асуджаных, назіранне за паводзінамі асоб у быце і на вытворчасці пасля адбыцця імі пакарання, аказанне дапамогі ім у прац. і быт. уладкаванні.

т. 11, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)