паправа́львацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Праваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Коні паправальваліся ў балота.

П. на ўступных экзаменах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паправа́львацца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - паправа́льваемся
2-я ас. - паправа́льваецеся
3-я ас. паправа́льваецца паправа́льваюцца
Прошлы час
м. паправа́льваўся паправа́льваліся
ж. паправа́львалася
н. паправа́львалася
Загадны лад
2-я ас. - паправа́львайцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час паправа́льваўшыся

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паправа́львацца сов. (о многих, о многом) провали́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паправа́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Праваліцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Коні паправальваліся ў балота. Паправальвацца на ўступных экзаменах. □ На тым месцы, дзе была .. [магіла], ён убачыў адну разварушаную зямлю — хтосьці зноў засыпаў яму, але сыры пясок асеў, паправальваўся. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ввали́ться

1. (упасть куда-л.) увалі́цца, мног. паўва́львацца; (провалиться) правалі́цца, мног. паправа́львацца;

2. (стать впалым) увалі́цца, запа́сці;

щёки ввали́лись шчо́кі ўвалі́ліся (запа́лі);

3. (войти) прост. увалі́цца, мног. паўва́львацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завали́ться

1. в разн. знач. завалі́цца, мног. пазава́львацца;

кни́га завали́лась за шкаф кні́га завалі́лася за ша́фу;

он завали́лся спать ён завалі́ўся спаць;

2. (запрокинуться) разг. закі́нуцца, мног. пазакіда́цца, пазакі́двацца, адкі́нуцца, мног. паадкіда́цца, паадкі́двацца;

одна́ рука́ его́ беспо́мощно завали́лась наза́д адна́ рука́ яго́ бездапамо́жна закі́нулася (адкі́нулася) наза́д;

3. (обрушиться) разг. абвалі́цца, мног. паабва́львацца, абуры́цца, абру́шыцца;

плете́нь завали́лся пляце́нь абвалі́ўся (абуры́ўся, абру́шыўся);

4. (потерпеть неудачу, провалиться) прост. правалі́цца, мног. паправа́львацца;

завали́ться на экза́мене правалі́цца на экза́мене;

хоть завали́сь хоць завалі́ся;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)