папрабіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Прабіць, праламаць што-н. у многіх месцах; прайсці праз што-н. з сілай — пра ўсё, многае.

П. палонкі.

Крыніцы папрабівалі пясок.

2. Пракалоць чым-н. вострым усё, многае.

П. ногі на цвікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрабіва́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папрабіва́ю папрабіва́ем
2-я ас. папрабіва́еш папрабіва́еце
3-я ас. папрабіва́е папрабіва́юць
Прошлы час
м. папрабіва́ў папрабіва́лі
ж. папрабіва́ла
н. папрабіва́ла
Загадны лад
2-я ас. папрабіва́й папрабіва́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час папрабіва́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папрабіва́ць сов. (о многом)

1. проби́ть; проломи́ть, продыря́вить;

2. наколо́ть, просади́ть;

3. проколо́ть, проткну́ть, пронзи́ть;

1-3 см. прабі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Прабіць, праламаць што‑н. у многіх месцах. Я месцы ведаю, папрабаваў.. палонкі. На ноч туды вуды пастаўлю, а ранічкаю — рыбка. Савіцкі. // Прайсці праз што‑н. з сілай — пра ўсё, многае. Крыніцы папрабівалі пясок.

2. Пракалоць чым‑н. вострым усё, многае. Папрабіваць ногі на цвікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папраса́джваць

‘марна патраціць, прагуляць што-небудзь; папрабіваць, папраколваць што-небудзь; папрасоўваць што-небудзь праз што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. папраса́джваю папраса́джваем
2-я ас. папраса́джваеш папраса́джваеце
3-я ас. папраса́джвае папраса́джваюць
Прошлы час
м. папраса́джваў папраса́джвалі
ж. папраса́джвала
н. папраса́джвала
Загадны лад
2-я ас. папраса́джвай папраса́джвайце
Дзеепрыслоўе
прош. час папраса́джваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

проколоти́ть сов., разг.

1. прабі́ць, мног. папрабіва́ць;

2. (некоторое время) прабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папрабіва́ны

1. проби́тый; проло́мленный, продыря́вленный;

2. нако́лотый, проса́женный;

3. проко́лотый, проткну́тый, пронзённый;

1-3 см. папрабіва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прогна́ть сов., в разн. знач. прагна́ць, мног. папраганя́ць; (промчаться — ещё) прамча́цца; (пробить — ещё) прабі́ць, мног. папрабіва́ць;

прогна́ть и́з дому прагна́ць з до́му;

прогна́ть ску́ку прагна́ць нуду́;

прогна́ть гвоздь сквозь сте́ну прагна́ць (прабі́ць) цвік праз сцяну́;

прогна́ть сквозь строй ист. прагна́ць праз строй.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пронзи́ть сов.

1. праніза́ць, праця́ць; (проколоть) пракало́ць, мног. папрако́лваць, прабі́ць, мног. папрабіва́ць;

2. перен. праніза́ць; (пронять) праня́ць; (о чувстве, мысли и т. п. — ещё) праця́ць, ахапі́ць, ура́зіць; разану́ць;

пронзи́ть взгля́дом праніза́ць по́глядам;

э́та весть пронзи́ла мне се́рдце гэ́та ве́стка разану́ла мяне́ па сэ́рцы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проби́ть сов.

1. в разн. знач. прабі́ць, мног. папрабіва́ць;

проби́ть сте́ну прабі́ць сцяну́;

проби́ть доро́гу че́рез лес прабі́ць даро́гу праз лес;

часы́ про́били полови́ну пе́рвого гадзі́ннік прабі́ў пало́ву пе́ршай;

проби́ть штрафно́й спорт. прабі́ць штрафны́;

2. (проконопатить) спец. праканапа́ціць;

3. (исполниться) разг., уст. сту́кнуць;

проби́ть себе́ доро́гу прабі́ць сабе́ даро́гу;

пу́шкой не пробьёшь гарма́тай не праб’е́ш;

час про́бил а) (наступило время) наста́ў час; б) (кончилось время кого-, чьё-л.) адышо́ў час;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)