папа́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. папа́р папа́ры
Р. папа́ру папа́раў
Д. папа́ру папа́рам
В. папа́р папа́ры
Т. папа́рам папа́рамі
М. папа́ры папа́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

папа́р, -у, мн. -ы, -аў, м.

Поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых.

Узараць п.

Пасвіць жывёлу на папары.

|| прым. папа́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папа́р, -ру м., с.-х. пар;

зямля́ ў ~ры — земля́ под па́ром

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папа́р, ‑у, м.

Поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых. Узараць папар. Пераворваць папар. □ Пасвіў я на папары. Гэта вялікі клін зямлі, пакінуты дзірваном да самай восені. Грамовіч. І зелянелі вербалозы, А за гарой папар чарнеў. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папар

т. 12, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

папа́р м с.-г. Brche f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Папа́р ’поле, пакінутае на адно лета незасеяным з мэтай паляпшэння глебы пад пасеў азімых’ (ТСБМ, Нас., Касп., Шат., Шн.), папа́р, попа́р, пупа́р ’тс’ (Сл. ПЗБ). Прэфіксальны дэрыват ад пар (гл.), або, улічваючы палес. попа́рыты ’араць зямлю восенню для вясновага севу’ (Выг.), нулявы дэрыват ад гэтага дзеяслова. Сюды ж папа́рына ’расліннасць на папары’ (Янк. 1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папа́р

1. Незасеяная ралля, якая рыхтуецца для пасеву азімых (БРС). Тое ж папа́рына (Глуск. Янк., Сал.).

2. Поле пасля зжатага жыта (Ст.-дар.).

3. Паша па адпачываючым адзін год полі (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

заняты папар

т. 6, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

чорны папар

т. 17, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)